Навiны
17 жніўня ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці адзначыў юбілей
Ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці доўгі час лічыў датай свайго заснавання 8 кастрычніка 1944 года. Аднак у 2019—2020 гг. была праведзена вялікая пошукавая работа. У архівах знайшлі дакументы, якія пацвярджаюць, што Гродзенскі губернскі ваенны камісарыят быў сфарміраваны ўжо 17 жніўня 1920 года. Уласны карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў камісарыят, каб даведацца, чым сёння жыве арганізацыя і з якімі поспехамі прыйшла да юбілею.
Пашыранае пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў пройдзе 27 жніўня на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС
Пашыранае выязное пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудзецца 27 жніўня пад старшынствам Ігара Сергяенкі. Мерапрыемства пройдзе на базе Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Колькасць замежных турыстаў у Мінску — самая высокая за апошняе дзесяцігоддзе
Рух транспарту часова абмяжуюць у Мінскім раёне 27 жніўня
На 30-м кіламетры дарогі М6 Мінск — Гродна паблізу в. Траскоўшчына Мінскага раёна 27 жніўня рух усіх відаў транспарту ў напрамку Гродна будзе часова абмежаваны. Пра гэта паведамляе БелТА.
Чым запомніцца XVІІІ Рэспубліканскі экалагічны форум
Скачкі праз вогнішча скончыліся для мінчаніна шпіталізацыяй
У Бабруйскім раёне скачкі праз вогнішча скончыліся для мінчаніна шпіталізацыяй. Пра гэта БелТА расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
УП «Мінсккамунцепласетка» гатова да ацяпляльнага сезона
УП «Мінсккамунцепласетка» завяршыла падрыхтоўку да ацяпляльнага перыяду 2025/2026 гадоў. Пра гэта паведаміла дырэктар прадпрыемства Наталля Рошчына падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме, паведамляе БелТА.
У Мінску з 25 жніўня аднаўляецца работа аўтобуса № 47С
З 25 жніўня па будных днях і з 30 жніўня па суботах аднаўляецца работа аўтобуснага маршруту № 47С. Пра гэта паведамілі ў «Мінсктрансе».
Мінчанін скраў грошы з чужога заплечніка, але патраціць не паспеў — яго затрымалі
Жыхар сталіцы скраў грошы з чужога заплечніка, але патраціць не паспеў — яго затрымалі. Пра гэта паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.