Навiны
Якія кірункі валанцёрства карыстаюцца папулярнасцю ў Мінску?
Навучыць маладога чалавека клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра навакольных — справа важная. Гэта, так бы мовіць, трывалы падмурак на будучыню. Час няўхільна бяжыць, і кожнаму з нас калі-небудзь спатрэбіцца дапамога: паднесці цяжкія сумкі з прадуктамі дадому, выклікаць урача ці нават проста паслухаць пра ўзніклыя раптам праблемы... Прывіваць эмпатыю і актыўную грамадзянскую пазіцыю варта яшчэ са школьных гадоў, калі мозг найбольш добра ўспрымае новае. Гэта можна лёгка зрабіць, уцягваючы маладое пакаленне ў валанцёрскі рух.
Больш за 1,3 тыс. заявак паступіла для ўдзелу ў новым сезоне праекта «100 ідэй для Беларусі»
Больш за 1,3 тыс. заявак паступіла для ўдзелу ў 15-м сезоне Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», паведаміла БелТА начальнік аддзела інфармацыйных і лічбавых камунікацый Цэнтральнага камітэта БРСМ Анжаліка Яўных.
Якія праекты дапамагаюць раскрыцца сельскай моладзі, расказалі ў БРСМ
Форум сельскай моладзі — магчымасць даведацца больш пра тое, дзе можна праявіць сябе, каб жыццё было больш насычаным і актыўным, адзначыла на сустрэчы ў Гродне другі сакратар абласнога камітэта БРСМ Наталля Станюкевіч, перадае БелТА.
У Мінадукацыі падвялі вынікі рэалізацыі маладзёжнай палітыкі за пяцігодку
У Столінскім раёне адбыўся Рэспубліканскі форум сельскай моладзі «Вёска — тэрыторыя развіцця»
Мерапрыемства аб’яднала каля сотні маладых спецыялістаў аграпрамысловага комплексу і сацыяльнай сферы вёскі. Да работы форуму далучыліся прадстаўнікі профільных міністэрстваў, выканаўчай улады і БРСМ.
Як замацоўваюць маладых спецыялістаў у Столінскім раёне, расказалі на форуме сельскай моладзі
У Столінскі раён штогод прыбываюць каля 200 маладых спецыялістаў. Пра гэта расказаў старшыня Столінскага райвыканкама Аляксандр Пачко ўдзельнікам рэспубліканскага форуму сельскай моладзі «Вёска — тэрыторыя развіцця», перадае БелТА.
Рэспубліканскі форум сельскай моладзі праходзіць у Столінскім раёне
25–26 лістапада Столін стаў цэнтрам прыцягнення актыўнай сельскай моладзі з усёй краіны. Тут праходзіць рэспубліканскі форум «Вёска — тэрыторыя развіцця», які сабраў перспектыўных спецыялістаў аграрнай і сацыяльнай сферы.
У Віцебску падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра
Сёлета ў перыяд самых доўгіх летніх канікулаў звыш за 7 тыс. маладых людзей з ліку студэнтаў, навучэнцаў ССНУ і школ Віцебшчыны аб’ядналі студэнцкія атрады.
Днямі адбыўся рэспубліканскі злёт маладых спецыялістаў РУП «Белпошта»
У ім паўдзельнічалі некалькі дзясяткаў юнакоў і дзяўчат, якія прадстаўлялі ўсе абласныя філіялы прадпрыемства. Падобныя падзеі адыгрываюць вялікую ролю ў развіцці кар’еры маладых работнікаў — гэта найлепшая пляцоўка для абмену вопытам і ведамі, знаёмства з новымі тэндэнцыямі і тэхналогіямі. Злёты садзейнічаюць павышэнню прэстыжу прафесіі і матывуюць маладых спецыялістаў на далейшы прафесійны рост.
У Мінскім гарвыканкаме абмеркавалі рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сталіцы
Моладзь — наша будучыня. Пра гэта неаднаразова гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючы ўвагу на неабходнасць збалансаванага падыходу да яе падтрымкі. Кіраўнік дзяржавы заклікаў карыстацца якаснымі сістэмнымі падыходамі у рабоце з моладдзю, бо яна сёння ўяўляе сабой велізарны патэнцыял нашай краіны, яе працоўны, інтэлектуальны і творчы рэсурс. Рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сталіцы абмеркавалі 20 лістапада ў Мінскім гарвыканкаме.