Навiны
14 лютага — Усяленская бацькоўская мясапусная субота
Усяленская бацькоўская субота — не проста дата ў календары. У Праваслаўнай Царкве ў гэты дзень правіцца Усяленская паніхіда і адбываецца асаблівая малітва за ўсіх спачылых. Малітва — гэта мост, перакінуты праз бездань паміж часовым і вечным. І прайсці па гэтым мосце можа толькі любоў. Любоў, якая не заканчваецца са смерцю
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 14 лютага. Пра што папярэджваюць сіноптыкі?
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 14 лютага з-за галалёдзіцы. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Беларусі летась выдалі 36 кніг, надрукаваных шрыфтам Брайля
У Беларусі летась выйшла 36 кніг, надрукаваных шрыфтам Брайля. Пра гэта расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Аляксандр Карлюкевіч, перадае БелТА.
У Мінску распачаліся ўрачыстасці з нагоды кітайскага Свята Вясны
Кітай выказвае намер разам напісаць новую главу ў бліскучым летапісе беларуска-кітайскіх адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым заявіў перад пачаткам канцэрта «Вясёлае Свята Вясны» ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань.
Касцюковіцкаму песняру прысвячаецца
Рыхтуючыся да XXXII Дня беларускага пісьменства, які ў верасні 2026 года пройдзе на Магілёўшчыне, у Касцюковічах, мясцовыя бібліятэкары згадваюць жыццё і творчасць пісьменнікаў-землякоў. З гэтай нагоды праводзяць розныя імпрэзы, вечарыны, арганізоўваюць тэматычныя выстаўкі.
У затрыманага наркакур’ера з Брэста канфіскавалі больш за 0,5 кг мефедрону
Праваахоўнікі затрымалі 27-гадовага жыхара Берасця за незаконны нарказбыт. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.
У Беларусі з’явіцца «Жаночае радыё»
СААЗ адобрыла новую вакцыну супраць поліяміэліту
Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдне кваліфікавала яшчэ адну новую пераральную вакцыну супраць поліяміэліту тыпу 2 (nOPV2). Гэта рашэнне пашырыць глабальныя запасы прэпарату і ўзмоцніць меры па барацьбе з успышкамі захворвання, паведамляецца на сайце арганізацыі.
«Роднае, сваё»: вырабы беларускіх вытворцаў прадставілі ў Доме прафсаюзаў у Гродне
Пад знакам «Роднае, сваё» прайшла выстава-продаж вырабаў айчынных вытворцаў у Доме прафсаюзаў у Гродне, перадае БелТА.
Гісторыя — навука маральная, лічыць Ігар Марзалюк, і гэта пацвярджае яго новая кніга
Унікальнае выданне «Кроў на белым тле...» прадстаўлена ў Нацыянальнай бібліятэцы: яно першае, дзе сістэмна і грунтоўна паказана гісторыя дзейнасці беларускіх калабарацыяністаў у часы акупацыі БССР. Аўтар кнігі, якая выйшла ў выдавецтве «Беларусь», — гісторык, прафесар, член-карэспандэнт НАН, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар МАРЗАЛЮК.