Top.Mail.Ru

Навiны

Больш за 13 тыс. кватэр пабудавалі ў Беларусі ў студзені-маі

Больш за 13 тыс. кватэр пабудавалі ў Беларусі ў студзені-маі

У Беларусі ў студзені — маі гэтага года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 13 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1338,1 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат.

Восем электронных кірмашоў вакансій пройдуць 19 чэрвеня ў Беларусі
260

Восем электронных кірмашоў вакансій пройдуць 19 чэрвеня ў Беларусі

Восем рэгіянальных электронных кірмашоў вакансій пройдуць 19 чэрвеня на спецыялізаванай інтэрнет-пляцоўцы дзяржаўнай службы занятасці.

Інфляцыя ў Беларусі: чаму цэны растуць і як на гэта ўплываюць прыродныя ўмовы

Інфляцыя ў Беларусі: чаму цэны растуць і як на гэта ўплываюць прыродныя ўмовы

У маі інфляцыя не парадавала: у параўнанні са снежнем цэны выраслі на 4,5 працэнта, а з маем мінулага года — на 7,1 працэнта. Не будзем хітраваць: вынік трохі вышэйшы, чым меркавалася: па выніках года рост цэн не павінен перавысіць 5 працэнтаў. Фактычна, да сярэдзіны года Беларусь ужо выбрала ўвесь ліміт. Зрэшты, упісацца ў план яшчэ застаецца і магчымасць, і верагоднасць. Выбіліся з прагнозаў з прычыны, у тым ліку, і непрадбачаных абставін. Фенаменальна халодная вясна запозніла ўраджай ранняй гародніны і садавіны на некалькі тыдняў. Акрамя таго, з-пад цэнавага рэгулявання вывелі шэраг тавараў, некаторыя з якіх падаражэлі апераджальнымі тэмпамі. Іншае пытанне, што рынак адрэагаваў зніжэннем попыту. Таму ў летнія месяцы складаюцца высокія дэфляцыйныя фактары, якія, па логіцы, павінны прыбіць рост цэн і апетыты вытворцаў, пастаўшчыкоў і рознічных прадаўцоў.

У Беларусі заўважылі фламінга
215

У Беларусі заўважылі фламінга

Такое магчыма? 

Сёлета беларускія школы выпусцілі з-пад свайго крыла больш за 56 тысяч адзінаццацікласнікаў

Сёлета беларускія школы выпусцілі з-пад свайго крыла больш за 56 тысяч адзінаццацікласнікаў

У пятніцу, 13 чэрвеня, роўна ў восем гадзін вечара ва ўсіх кутках краіны прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, яго выконвалі галоўныя героі свята — выпускнікі 2025 года разам з настаўнікамі, роднымі і сябрамі. Эмоцыі маладых людзей немагчыма апісаць словамі. Гэта трэба было бачыць — колькі святла, радасці і гонару на тварах учарашніх школьнікаў! Яны спявалі ад душы. Спявала душа і ў педагогаў — значыць, у выхаванні дзяцей яны не прапусцілі самага галоўнага: навучыць іх быць сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі сваёй краіны.

Дэлегацыя Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі наведала Брэсцкую крэпасць

Дэлегацыя Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі наведала Брэсцкую крэпасць

У Брэст прыбыла дэлегацыя Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі для ўдзелу ў пасяджэнні 68-й сесіі. У аэрапорце старшыню Дзяржаўнай думы, старшыню Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаслава Валодзіна сустрэлі старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеяенка і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.

З 1 ліпеня ў Беларусі адкрыецца паляўнічы сезон на бурых мядзведзяў

З 1 ліпеня ў Беларусі адкрыецца паляўнічы сезон на бурых мядзведзяў

Паляванне на мядзведзяў было забаронена ў Беларусі ў 1930-я гады. У 1981 годзе звер быў занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яна аднаўляецца адзін раз на 10 гадоў. 31 сакавіка 2025-га ўступіў у сілу адноўлены спіс рэдкіх і знікаючых відаў дзікіх жывёлін і дзікарослых раслін, зацверджаны Міністэрствам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя. Спіс скарэктаваны з улікам бягучай сітуацыі.

Попыт на турыстычныя паездкі ў Беларусь на чэрвень вырас на чвэрць
189

Попыт на турыстычныя паездкі ў Беларусь на чэрвень вырас на чвэрць

Цікавасць да Беларусі з боку турыстаў на чэрвеньскія выхадныя, асабліва на перыяд 12-15 чэрвеня, узрасла на 24 працэнты ў параўнанні з мінулым годам, прычым попыт у гэтыя дні перасягае сярэдні чэрвеньскі ў 2,5 раза.

«Трэба ісці кароткім шляхам, дзе няма лішніх перашкод»

«Трэба ісці кароткім шляхам, дзе няма лішніх перашкод»

Эксперты аб тым, чаму супрацоўніцтву Беларусі з расійскімі рэгіёнамі Прэзідэнт удзяляе асаблівую ўвагу.

ШІ-прагнозы — толькі пагрозы?

ШІ-прагнозы — толькі пагрозы?

Да чаго прыводзіць пашырэнне выкарыстання і даступнасць штучнага інтэлекту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю