Навiны
Кантрольныя стрэльбы здаюць вайскоўцы 11-й асобнай мехбрыгады
Працягваецца маштабная праверка Узброеных Сіл
Маштабная праверка Узброеных Сіл, якая па даручэнні Прэзідэнта Беларусі праводзіцца з 16 студзеня, працягваецца па ўсёй краіне. Экзамен на прафпрыдатнасць адначасова трымаюць некалькі воінскіх часцей. Пры правядзенні праверачных мерапрыемстваў улічваецца досвед вядзення баявых дзеянняў у сучасных ваенных канфліктах. Вынікі праверкі боегатоўнасці будуць пакладзены ў аснову ўдасканалення беларускай арміі.
Паліклінікі да сезоннага пад’ёму захваральнасці гатовы
На кожнага беларуса прыпадае ў сярэднім дзве выдадзеныя ў краіне кнігі
Летась дзейнасць па выпуску выдавецкай прадукцыі ажыццяўлялі 233 выдаўцы. На долю 15 выдавецтваў-лідараў прыходзіцца больш за 100 найменняў кніжнай прадукцыі. Айчынныя кнігавыдаўцы сёння стараюцца напоўніць рынак, павялічваюць свае тыражы. Такая інфармацыя прагучала падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай папулярызацыі чытання і падтрымцы кнігавыдання, што адбылася напярэдадні Міжнароднага дня дарэння кніг, які адзначаецца штогод 14 лютага.
На калегіі Мінспорту абмеркавалі вынікі і перспектывы развіцця сферы
Адным з найважнейшых для галіны ў 2025 годзе стаў Указ Прэзідэнта аб падтрымцы спартыўных арганізацый. Прынцыповым у новым указе з’яўляецца тое, што ён дае магчымасць спартыўным федэрацыям і клубам атрымліваць субсідыі на ажыццяўленне сваёй дзейнасці.
Актывісткі БСЖ МНС і выхаванцы клуба «Зубр» добраўпарадкавалі тэрыторыю Мінскага заапарка
Сумесная работа вопытных супрацоўніц міністэрства і прадстаўнікоў маладога пакалення набыла асаблівае значэнне ў Год беларускай жанчыны. У аснове акцыі — філасофія клопату, якую падтрымлівае Беларускі саюз жанчын і ведамства ў цэлым.
Кітайскія даследчыкі распрацавалі робата для афтальмахірургіі
Каманда кітайскіх даследчыкаў распрацавала аўтаномную рабатызаваную сістэму, здольную выконваць далікатныя ін’екцыі ў абмежаванай прасторы чалавечага вока. Гэта патэнцыйна павышае дакладнасць і бяспеку хірургічных умяшанняў, што выкарыстоўваюцца для лячэння цяжкіх захворванняў сятчаткі, перадае «Сіньхуа».
Кіраўнік прыватнай фірмы распрацаваў злачынную схему ўхілення ад выплаты падаткаў
Следчым упраўленнем УСК па Брэсцкай вобласці ўстаноўлены абставіны ўхілення ад выплаты буйной сумы падаткаў у сферы гандлю шыннай прадукцыяй.
Працавалі менш за месяц, а «зарабілі» да 15 гадоў пазбаўлення волі
Інтэрнэт з’яўляецца асноўнай пляцоўкай для ўчынення нарказлачынстваў і крыніцай уцягвання грамадзян у гэты крымінальны бізнес.
Высокатэхналагічная дапамога ў афтальмалогіі прыходзіць у міжраённыя цэнтры
Перадавыя тэхналогіі хірургічнага лячэння захворванняў шклопадобнага цела і сятчаткі з мінулага года магчымыя ў рэгіёнах.