Навiны
Прадстаўнікі фінансавых разведак з 18 краін сабраліся ў Мінску
На што накіруюць Br4,4 млрд — Мінфін аб планах па падтрымцы АПК на 2026 год
Як і ў якім аб’ёме будзе фінансавацца сельская гаспадарка ў 2026 годзе, паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў.
У Шанхаі размешчана 1060 рэгіянальных штаб-кватэр транснацыянальных карпарацый
У Шанхаі, фінансавым цэнтры Кітая і пункце прыцягнення замежных інвестыцый, па стане на верасень, налічвалася 1060 рэгіянальных штаб-кватэр транснацыянальных карпарацый і 631 цэнтр навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ (НДДКР) з удзелам замежнага капіталу. Пра гэта паведамілі ў гарадскім камітэце камерцыі, перадае «Сіньхуа».
Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН адзначыў юбілей
Да 60-годдзя ўстановы была прымеркавана міжнародная канферэнцыя «Генетыка і біятэхналогія ХХІ стагоддзя: праблемы, дасягненні і перспектывы». Яна аб’яднала даследчыкаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Турцыі. Удзельнікі падзяліліся вынікамі сваёй працы і расказалі, як сёння навуковыя дасягненні выкарыстоўваюцца ў медыцыне, сельскай гаспадарцы і іншых галінах, служаць на карысць эканомікі краін. Сумесна з расійскімі калегамі беларускія вучоныя працавалі над праграмай Саюзнай дзяржавы «ДНК-ідэнтыфікацыя», атрыманыя імі вынікі могуць выкарыстоўвацца для аховы здароўя і развіцця крыміналістыкі.
КДК выявіў карупцыйныя схемы у навуковай сферы
У канцы мінулага тыдня кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях развіцця навукі і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. Аляксандр Лукашэнка ўказаў на шэраг недахопаў і перакосаў у гэтай сферы. У прыватнасці, ішла размова пра эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў. «У чарговы раз звяртаю вашу ўвагу (магчыма, прагучыць груба): дзяржпраграмы — гэта не кармушка!» — папярэдзіў Прэзідэнт.
І гэта было, як кажуць, прама ў цэль. Грошы часта не проста накіроўваліся на незапатрабаваныя даследаванні і стварэнне бесперспектыўнай прадукцыі, але і элементарна прысвойваліся. Пра такія выпадкі расказаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіль ГЕРАСІМАЎ.
У Беларусі актуалізуюцца патрабаванні да дзейнасці мікрафінансавых і іншых некрэдытных фінансавых арганізацый
Днямі адпаведнае рашэнне прынята пастановай Праўлення Нацыянальнага банка.
Праект Праграмы сацыяльна-экамічнага развіцця да 2030 года разгледзелі ў Савеце Рэспублікі
Новая праграма абяцае стаць дакументам сучаснасці, без аглядкі на мінулыя фармулёўкі. Аб канкрэтных кроках для дасягнення мэт, задачах і прынцыпах праекта сенатарам расказаў міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый ЧАБАТАР.
Якія распрацоўкі для рэальнага сектара эканомікі прапанавалі маладыя вучоныя, расказалі ў НАН
Якія новыя распрацоўкі прапанавалі маладыя вучоныя, расказаў старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Максім Кучвальскі, паведамляе БелТА.
«Дзе мы былі ў 2020 годзе?» Вучоны-гісторык пра крытыку, якая прагучала, якая паслужыць арыенцірам
Гісторыкі знаходзяцца на пярэднім краі ідэалагічнага фронту і павінны прыкласці ўсе намаганні па адстойванні інтарэсаў беларускага народа. Такім меркаваннем падзяліўся з БелТА дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Станіслаў Юрэцкі, каментуючы нараду па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая адбылася 21 лістапада.
Нацбанк будзе больш строга сачыць за мікрафінансавымі структурамі
Як патлумачыла прэс-служба фінансавага рэгулятара краіны, у нас распрацаваны сучасныя патрабаванні да дзейнасці мікрафінансавых і іншых некрэдытных фінансавых арганізацый.