Навiны
У Дзень пісьменства ў Лідзе адкрыўся інклюзіўны арт-аб’ект
У Лідзе з’явіўся новы арт-аб’ект пад назвай «Верабейкі». Яго ўрачыста адкрылі ў Дзень беларускага пісьменства. Скульптар з Ліды ўвасобіў ідэю, натхнёную аднайменным вершам, напісаным паэтам і ўдзельнікам нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, які нарадзіўся ў гэтым рэгіёне.
«Для мяне гэта свята». Украінка пра атрыманне беларускага грамадзянства
Настаўніца матэматыкі з Луганскай вобласці Святлана Арцёмава, якая напярэдадні атрымала беларускае грамадзянства, прызналася, што для яе гэта сапраўднае свята, паведамляе БелТА.
Трамп назваў Лукашэнку моцным і паважаным лідарам
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку моцным і паважаным лідарам. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена галоўрэду часопіса «Национальная оборона» Ігару Каротчанку
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена генеральнаму дырэктару ТАА «Издательскиий дом «Национальная оборона», галоўнаму рэдактару часопіса «Национальная оборона» (Расія) Ігару Каротчанку. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 5 верасня Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У беларускае грамадзянства прынятыя 323 чалавекі, сярод якіх 21 непаўнагадовы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 верасня падпісаў указ № 321 «Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сезон палявання на рабчыка і шэрую курапатку стартуе ў Беларусі 6 верасня
З 6 верасня ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на рабчыка і шэрую курапатку, які працягнецца па 14 снежня 2025 года, паведамілі ў РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (БТПР).
Эксперт: Сустрэчы Прэзідэнта ў Кітаі паказалі ўсяму свету ўзрастаючую ролю нашай краіны ў сістэме міжнародна-палітычных сувязяў
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Дзячэнка ў гутарцы з карэспандэнтам zviazda. by расказаў, што ва ўзаемаадносінах з краінамі-членамі ШАС Беларусь кіруецца доўгатэрміновай палітыка-эканамічнай стратэгіяй.
У Жыткавіцкім раёне мужчына зладзіў паляванне на хатніх гусей з пнеўматычнай вінтоўкай
У Жыткавіцкім раёне мужчына зладзіў паляванне на хатніх гусей з пнеўматычнай вінтоўкай, паведамілі БелТА ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці.
Лукашэнка: Беларуска-узбекскі жаночы бізнес-форум служыць адпраўным пунктам для новых дамоўленасцей
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам III Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму, месцам правядзення якога сёлета стаў Віцебск, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Завяршыўся шматдзённы візіт Прэзідэнта ў Кітай
Шматдзённы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай скончыўся ўрачыста. У сераду беларускі лідар прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 80-годдзю Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэнню Другой сусветнай вайны. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на ваенным парадзе ў Пекіне.