Навiны
ДПК: больш як 43 тыс. еўрапейцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
З 1 студзеня ў Беларусь у бязвізавым парадку прыбылі 43 372 чалавекі з 38 еўрапейскіх краін. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — лютым склаў $14,2863 млрд
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — лютым 2026 года склаў $14,2863 млрд. Такія даныя апублікаваныя на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведаміла БелТА.
Лукашэнка: у Іране ЗША паказалі сваю ўразлівасць
Злучаныя Штаты Амерыкі паказалі ў Іране сваю ўразлівасць. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 красавіка на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Таалатбекам Масадыкавым, паведаміла БелТА.
Лукашэнка: АДКБ трэба быць вельмі акуратнай і карэктнай у рабоце з Арменіяй
Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспекі трэба быць вельмі акуратнай і карэктнай у рабоце з Арменіяй. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 красавіка на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Таалатбекам Масадыкавым, паведаміла БелТА.
Прэзідэнт правёў сустрэчу з генсекам АДКБ
«Мы павінны ў гэтым складаным свеце вызначыць сваю ролю, значнасць і кірункі нашых дзеянняў»
Каля 500 фур чакаюць на граніцы ўезду ў Еўрасаюз
Уезду ў Еўрасаюз на граніцы чакаюць каля 500 фур. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Ваенна-палітычная сітуацыя ў зоне адказнасці АДКБ. У МЗС Беларусі адбылася сустрэча Рыжанкова і Масадыкава
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў 6 красавіка правёў перагаворы з новым генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Таалатбекам Масадыкавым, паведаміла БелТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Як абараніць расаду ад веснавых замаразкаў? Укрыць, паліць і апрацаваць антыстрэс-прэпаратамі
Расаду, каб яна на вуліцы перажыла халады, трэба загадзя ўкрыць, добра паліць напярэдадні, а таксама папярэдне «ўзбадзёрыць» гарманальную сістэму расліны антыстрэсавымі прэпаратамі
ХХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні пройдуць у НББ 16-17 красавіка
ХХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні пройдуць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 16-17 красавіка, паведамілі БелТА ва ўстанове культуры.
У Беларусі засеяна звыш 20 % плошчаў яравых культур
У Беларусі засеяна звыш 20 % плошчаў яравых культур, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.