Навiны
Беларускі прамыслова-інавацыйны форум стартаваў у Мінску
Беларускі прамыслова-інавацыйны форум адкрыўся 23 верасня ў Мінску. Сярод удзельнікаў — лідары прамысловай галіны, якія прадставяць і абмяркуюць свае напрацоўкі на працягу трох дзён на пляцоўцы футбольнага манежа.
Асвятляла шлях у замагільны свет: у Нідэрландах знайшлі рымскую лямпу ўзростам 1900 гадоў
У горадзе Зютфен, на ўсходзе Нідэрландаў, археолагі выявілі рымскія могілкі ўзростам амаль дзве тысячы гадоў. Сярод знаходак — рэдкая масляная лямпа I стагоддзя н. э., якая, як мяркуюць вучоныя, асвятляла душам шлях у свет іншы. Пра гэта паведамляе Smartpress.by.
Смольскі стаў чэмпіёнам Беларусі ў спрынце на лыжаролерах
Антон Смольскі атрымаў перамогу ў спрынце на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне, які праходзіць у «Раўбічах», паведамляе БелТА.
Смольская выйграла спрынт на чэмпіянаце краіны па летнім біятлоне
Дзінара Смольская выйграла першае золата на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне, які стартаваў у «Раўбічах», паведамляе БелТА.
Не толькі гастролі: больш адукацыйных і маладзёжных беларуска-расійскіх праектаў у галіне тэатра
Пра гэта ішла гаворка падчас круглага стала ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры якраз, калі ў Мінску адбываліся гастролі славутага «Тэатра на Васільеўскім» з Санкт-Пецярбурга. Але супрацоўніцтва можа быць шырэйшым, што прадугледжвае Пагадненне паміж урадамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь аб культурным супрацоўніцтве ў сферы тэатральнага мастацтва паміж рэгіёнамі Саюзнай дзяржавы. Напрыклад, тое, што расійскія тэатры — чаканыя госці на тэатральных фестывалях у Беларусі, відавочна. Але і ў беларускіх тэатраў ёсць магчымасць стаць удзельнікамі расійскіх фестываляў.
У Магілёўскай вобласці правялі 3 тыс. маніторынгаў па выкананні правіл добраўпарадкавання. Што яны паказалі?
У Магілёўскай вобласці правялі 3 тыс. маніторынгаў па выкананні правіл добраўпарадкавання. Начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Касаткіна расказала, што яны паказалі. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Белым доме паведамілі, што Трамп сустрэнецца з Зяленскім 23 верасня
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 23 верасня сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта расказала прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Лівіт, паведамляе ТАСС.
У Маскве выйшла кніга беларускай пушкіністкі
У Беларусі добра ведаюць літаратуразнаўцу Ларысу Чаркашыну, якая жыве і працуе ў Маскве. Аўтар многіх кніг, прысвечаных жыццю і творчасці Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, яна займаецца радаводным дрэвам класіка сусветнай літаратуры. Плакаты з радаводам, даследаваным нашай зямлячкай (а нарадзілася Ларыса Андрэеўна ў Ваўкавыску), можна ўбачыць у многіх бібліятэках краіны. Найперш — у тых, якія носяць імя А. С. Пушкіна.
Грамадскі транспарт на некалькіх вуліцах Мінска ідзе з парушэннем графіка
Грамадскі транспарт на некалькіх вуліцах Мінска ідзе з парушэннем графіка. Пра гэта паведамілі ў «Мінсктрансе».