Навiны
Бібліятэкам Чувашыі зроблены падарунак з Беларусі
Народны паэт Чувашыі, якога добра ведаюць у Беларусі, пераклаў на сваю родную мову і выдаў кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага (1954 — 2021) «Белым кветам усцелены сад». На апошняй старонцы вокладкі ёсць надпіс: «Кніга выдадзена пры падтрымцы Героя Расіі М. Гаўрылава і другіх жыхароў Чувашыі, якія шчыра любяць Беларусь і беларускую літаратуру».
Мінск-Харарэ: стратэгія развіцця. Новы імпульс узаемаедзення Беларусі і Зімбабвэ надалі перагаворы двух лідараў
Новыя вектары супрацоўніцтва і магчымасці ў супрацоўніцтве Беларусі і Зімбабвэ адкрыліся пасля перагавораў лідараў краін. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва правялі перагаворы ў Палацы Незалежнасці. Лідар Зімбабвэ прыбыў ў Беларусь 11 мая. Ён наведаў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», азнаёміўся з тэхналогіямі перапрацоўкі малака на прадпрыемстве «Савушкін прадукт». Члены дэлегацыі правялі шэраг двухбаковых мерапрыемстваў на ведамасным узроўні, па лініі арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, дзелавых колаў. Кульмінацыяй візіту сталі перагаворы Прэзідэнтаў у Палацы Незалежнасці.
Для працы ў студэнцкіх атрадах ужо працаўладкаваны 8,6 тыс. чалавек
Турчын паставіў сельгасарганізацыям задачу да 1 чэрвеня максімальна знізіць наступствы вясновых замаразкаў
Бягучы стан пасеваў, перспектывы ўраджаю-2025 і меры па пераадоленні наступстваў вясновых замаразкаў абмеркавалі ўчора на нарадзе ў Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Пяткевіч: Стварэнне разгалінаванай і даступнай сеткі ўстаноў аховы здароўя — дасягненне незалежнай Беларусі
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч 14 мая сустрэлася з калектывам Жабінкаўскага цукровага завода, перадае БелТА.
Новыя сумесныя праекты вызначаны на перагаворах прэзідэнтаў Беларусі і Зімбабвэ
Белстат: замежныя інвестары ўклалі ў эканоміку Беларусі $3 млрд за I квартал
Замежныя інвестары за студзень — сакавік 2025 года ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $3 млрд, паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Беларусь да 2027 года плануе арганізаваць у Зімбабвэ вытворчасць трактарнай тэхнікі
Лукашэнка 14 мая правядзе перагаворы з прэзідэнтам Зімбабвэ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 мая ў Мінску правядзе перагаворы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвай, які сёння прыбыў у Беларусь з рабочым візітам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Нацыянальная бяспека, міжнародная дзейнасць і надзейная паштовая сувязь — дэпутаты прынялі шэраг законапраектаў
Адкрываючы чарговае пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка адзначыў, што яно праходзіць у знакавы дзень.