Навiны
Як сталічны рэгіён робяць прыгажэйшым?
Вярбовая алея ў Салігорску і фантан, які свеціцца, у Капылі — гэтыя і іншыя аб’екты ўпрыгожылі райцэнтры Мінскай вобласці за некалькі месяцаў Года добраўпарадкавання. Аб тым, як сталічны рэгіён робяць прыгажэйшым, журналістам расказалі ў горадзе-спадарожніку Смалявічы, дзе, як было адзначана, паспяхова рэалізоўваюцца комплексныя праекты па стварэнні камфортнага гарадскога асяроддзя. Смалявічы — лідар па добраўпарадкаванні ў вобласці.
У Бараўлянах адчыніў свае дзверы новы дзіцячы садок
Практычна кожны год у вёсцы Бараўляны, што пад Мінскам, узводзяцца новыя аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Толькі з апошняга — паліклініка, дзіцячы садок, ТЦСАН... Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей патрэбны і прыгожы падарунак атрымалі самыя маленькія жыхары вёскі — на вуліцы Васільковай адкрыўся яшчэ адзін сучасны дзіцячы садок № 4 на 240 месцаў.
VІ з’езд Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» пройдзе 12 ліпеня
У сталічным Скверы 80-годдзя Перамогі высадзілі «Алею памяці»
Новае папаўненне віцебскіх дэсантнікаў прыняло ваенную прысягу
VІ Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства ProfSkіlls Belarus 2025 стартаваў у Мінску
На Міншчыне праходзіць дэпутацкі суботнік