Навiны
Усе школы Беларусі атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года
Усе школы Беларусі атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года. Пра гэта журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас Першай нацыянальнай школы рэктараў, перадае БЕЛТА.
Каледжы Беларусі прынялі больш за 30 тыс. чалавек на ўзровень прафтэхадукацыі сёлета
Каледжы Беларусі прынялі больш за 30 тыс. чалавек на ўзровень прафтэхадукацыі сёлета, расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі — начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова.
У сталічных школах будуць рыхтаваць будучых урачоў і медсясцёр
З верасня, у 2025/2026 навучальным годзе, у школах і гімназіях сталіцы адкрыюць 16 класаў медыцынскага профілю. Пра гэта паведаміў журналістам 22 жніўня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, паведамляе «Минск-Новости».
У якіх умовах будуць жыць студэнты ў сталіцы
У пачатку новага навучальнага года тэма студэнцкіх інтэрнатаў традыцыйна выходзіць на першы план. Міністэрства адукацыі і ВНУ краіны адзначаюць: работа па забеспячэнні студэнтаў месцамі пражывання вядзецца сістэмна, а ўвага ўдзяляецца не толькі колькасці ложкаў-месцаў, але і іх якасці.
У Швецыі зарэгістравана рэкордная за апошнія 20 гадоў колькасць беспрацоўных з вышэйшай адукацыяй
Больш за 19 тыс. беспрацоўных шведаў з вышэйшай адукацыяй зарэгістравана ў ліпені. Гэта самы высокі паказчык за апошнія 20 гадоў, і прагназуецца яго далейшы рост, паведамляе БелТА.
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў Мінску 19 жніўня
Штомесячны адзіны дзень інфармавання адбудзецца ў Мінску 19 жніўня па адрасе пр. Пераможцаў, 59, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Работа электроннай чаргі для падачы дакументаў у ВНУ Беларусі працягнецца ў 2026 годзе
Электронная чарга для падачы дакументаў у ВНУ апраўдала сябе, яна будзе выкарыстоўвацца і ў 2026 годзе. Пра гэта расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, паведамляе БелТА.
Чым сёння жыве найстарэйшая кузня сельскагаспадарчых кадраў Беларусі
Для вывучэння прапушчаных урокаў. На адукацыйным партале з’явяцца памочнікі для школьнікаў
У бліжэйшы час на адзіным інфармацыйным адукацыйным рэсурсе будуць размешчаны памочнікі для навучэнцаў, якія дапамогуць ім у дамашніх умовах асвойваць урокі, якія прапусцілі або не ў поўнай меры засвоілі на занятках у школе. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас адзінай метадычнай рэспубліканскай семінара-нарады, паведамляе БелТА.