Навiны
У Магілёве ўрачыста адкрыўся Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт»
Пад гукі аркестра, апладысментаў, захопленых воклічаў вось ужо ў 19 раз у Магілёў завітала гэта прыгожае вясновае свята. Тэатральная моладзь сваім дынамічным перфомансам разагнала над плошчай перад драмтэатрам шэрыя хмары і ззяла сваімі ўсмешкамі не горш чым само сонейка. Мерапрыемства распачалося а палове шостай вечара. А перад гэтым на сцэне Магілёўскага лялечнага тэатра артысты Пермскага тэатра «Век Жыцця» адыгралі першы фестывальны спектакль «Носферату». Спектакль-роздум, як, дарэчы, і ўсе астанія, якія стварыў цудоўны выбітны рэжысёр з Екацерынбурга Мікалай Каляда. На жаль, рэжысёр, які неаднаразова прыязджаў на фестываль са сваім тэатрам і радаваў сваімі пастаноўкамі магіляўчан ў сёлетнім сакавіку заўчасна пайшоў з жыцця. Артысты-пермякі прысвяцілі сваё выступленне яму, падкрэсліўшы, што і для іх тэатра ён адыграў вельмі важную ролю.
Аншлаг на Дні адкрытых дзвярэй у БРУ
З раніцы ў адной з самых папулярных ВНУ Магілёва — Беларуска-Расійскім універсітэце — было не прапіхнуцца. Шмат моладзі, у тым ліку з бацькамі, малодшымі сёстрамі-братамі. Як сям’я са Слуцка. У суправаджэнні дарослых зусім маленькая дзяўчынка ў віар-шлеме робіць зварачныя швы. Як высветлілася, Надзея прыехала разам з бацькамі і братам Іванам.
У Магілёве тэатр і музей прымеркавалі сумесную выставу да форуму «М.@рт.кантакт»
Гэта сумесны праект заслужанага калектыву Магілёўскі абласны драмтэатр і Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Я. Раманава. Выстава пад назвай «Сакавік. Жывапіс. Графіка» прадстаўлена работамі двух вядомых мастакоў — ураджэнцаў Магілёўскай вобласці Віктара Альшэўскага і Ганны Паўлавай — з фондаў філіяла краязнаўчага музея — мастацкага музея імя Паўла Масленікава.
У сакавіку ў Магілёве цэны на другаснае жыллё пайшлі ўніз
Як адзначаюць аналітыкі, люты прынёс прыкметныя змены на рынку жылля Беларусі. На дынаміку цэн паўплывалі як сезонныя фактары, так і розныя знешнія і ўнутраныя фактары. Аналіз паказвае, што пакупнікі і прадаўцы па-рознаму рэагавалі на ваганні попыту, а рэгіянальныя адрозненні сталі яшчэ больш выяўленымі.
Сяргей Налівайка абмеркаваў з работнікамі «Магілёўскага металургічнага завода» сучаснае развіццё рэгіёнаў
«На першым плане пытанні бяспекі і міру»
Паглядзелі, як рэалізуецца ў самым усходнім раёне Магілёўскай вобласці інвестыцыйны праект па вытворчасці рыбы каштоўных парод.
Хоцімскі — адзін з сямі раёнаў Прыдняпроўскага краю, дзе дзейнічаюць прэферэнцыі прэзідэнцкага Указа «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці». Інвестпраект па вырошчванні вясёлкавай фарэлі быў запушчаны тут у 2023 годзе. За невялікі тэрмін на ўскрайку гарадскога пасёлку вырас сучасны комплекс, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Для вясёлкавай фарэлі створаны выключныя ўмовы пражывання. Наколькі гэта важны для раёна аб’ект, высвятлялі на месцы.
Выбарачная сяўба яравога аўса пачалася ў паўднёвых раёнах Магілёўскай вобласці
Выбарачная сяўба яравога аўса пачалася ў паўднёвых раёнах Магілёўскай вобласці. Аб гэтым расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, паведамляе БелТА.
Супрацоўнікі МНС выратавалі 18 чалавек пры пажары ў інтэрнаце ў Магілёве
Супрацоўнікі МНС выратавалі 18 чалавек пры пажары ў інтэрнаце ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Тэлеграм-канале МНС Беларусі.
Лукашэнка: Хачу, каб тут быў парадак, толк і людзі адчувалі сябе нармальна
Падрабязнасці рабочай паездкі Прэзідэнта на Магілёўшчыну
Форум дырыжораў сабраў у Магілёве болей чым 200 удзельнікаў
Культурна-адукацыйны праект праходзіць у горадзе на Дняпры ўжо ў трэці раз. Гэта ўнікальная творчая пляцоўка для сустрэч, адкрытага дыялогу і абмену вопытам паміж дырыжорамі і музыкантамі, работнікамі культуры і адукацыі, навучэнцамі і студэнтамі музычных навучальных устаноў Беларусі і Расіі.