Top.Mail.Ru

Навiны

Беспілотнікі і электратранспарт: у мінскіх парках укараняюць сучасныя метады аховы парадку
256

Беспілотнікі і электратранспарт: у мінскіх парках укараняюць сучасныя метады аховы парадку

З надыходам цёплага сезона сталічныя міліцыянеры ўзмацняюць патруляванне ў парках і іншых зонах адпачынку, каб забяспечыць бяспеку і спакой грамадзян. Акрамя традыцыйных пешых патрулёў, актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі: у неба паднімаюцца беспілотнікі, якія дазваляюць ахапіць вялікія тэрыторыі і аператыўна рэагаваць на парушэнні. Пра гэта паведамляе SB.by.


Зламаўся ці ўстаў з-за дажджу аўтобус: ці можа пасажыр ехаць далей без дадатковай аплаты?
322

Зламаўся ці ўстаў з-за дажджу аўтобус: ці можа пасажыр ехаць далей без дадатковай аплаты?

У чацвер вечарам Мінск накрыла стыхіяй — моцны дождж, навальніца, парывісты вецер. Заторы ў горадзе падчас залевы даходзілі да 10 балаў, транспарт, а ў тым ліку грамадскі, проста стаяў, паведамляе smartpress.by.

У Беларусі абнавілі стандарты на пасажырскія перавозкі: ці выконваюцца нормы на практыцы?
258

У Беларусі абнавілі стандарты на пасажырскія перавозкі: ці выконваюцца нормы на практыцы?

Беларускі транспарт працуе па абноўленых стандартах: з мая змяніліся крытэры ацэнкі якасці паслуг. Колькі аўтобусаў прызначана на дзве тысячы чалавек? Як часта яны мусяць хадзіць у маленькіх вёсках? І галоўнае: ці выконваюцца нормы на практыцы? Пра гэта паведамляе ont.by.

Сёння таксістаў фіксуецца больш, чым у дарэестравы перыяд

Сёння таксістаў фіксуецца больш, чым у дарэестравы перыяд

Збіраюся ў невялікае падарожжа на малую радзіму. Сумкі цяжкія, таму, каб дабрацца да Цэнтральнага аўтавакзала ў Мінску, вырашаю скарыстацца паслугамі таксі. Аформіла заказ анлайн. Машына прыбыла практычна хвіліна ў хвіліну. Вадзіцель прапанаваў паставіць сумкі ў багажнік, каб мне было камфортней ехаць. Села на задняе сядзенне. «Прышпіліцеся, калі ласка, — папрасіў таксіст. — Так трэба». Паездка прайшла спакойна, без музыкі і размоў — усяго таго, што адцягвае ўвагу таксіста ад кіравання. Калі папрасіла спыніцца ў пэўным месцы, малады чалавек адказаў: «На жаль, тут спыненне забаронена, пад’едзем да найбліжэйшага прыпынка». Патрабаванні кіроўцы я выконвала беспярэчна, таму што яны былі законнымі — і да пасажыра, і да самой перавозкі — камфортнай і бяспечнай. Яшчэ што заўважна — паездкі ў аўтамабілях-таксі сталі таннейшымі.

МАЗ пашырае лінейку аўтобусаў трэцяга пакалення
472

МАЗ пашырае лінейку аўтобусаў трэцяга пакалення

Мінскі аўтамабільны завод пашырае лінейку аўтобусаў трэцяга пакалення — грамадскасці прадстаўлены МАЗ 303 на кампрыміраваным прыродным газе ў рамках фестывалю «Транспартфэст» у Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.

Хутка адкрыецца навігацыя маламерных судоў
212

Хутка адкрыецца навігацыя маламерных судоў

Водны транспарт трэба ўзаконіць не пазней чым за месяц пасля куплі.


Мінтранс запусціць пілотны праект для жыхароў маланаселеных вёсак

Мінтранс запусціць пілотны праект для жыхароў маланаселеных вёсак

Транспартнае ведамства зацвердзіла інструкцыю аб парадку ацэнкі мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўвання насельніцтва. У рамках гэтага дакумента нарадзілася ініцыятыва пратэсціраваць пілотны праект для жыхароў населеных пунктаў з нязначным пасажырапатокам — іншымі словамі вёсачак, дзе насельніцтва складае некалькі дзясяткаў чалавек — як правіла, пажылых і тых, хто мае патрэбу ў медыцынскай ці іншай дапамозе. Сутнасць праекта ў тым, каб арганізаваць перавозку ці заказ транспартнага сродку жыхару такога населенага пункта ў зручны для яго час: па тэлефонным званку або праз мабільны дадатак. «Пілот» плануюць запусціць у найбліжэйшы час.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю