Навiны
Крыміналам зарабіў 200 тысяч долараў
Міліцыянеры Гродзеншчыны сумесна з калегамі са Следчага камітэта ўстанавілі 32-гадовага жыхара Слоніма, які прадастаўляў зламыснікам паслугі па маршрутызацыі званкоў з сеткі Інтэрнэт у GSM стандарт. Дзякуючы яму аферысты маглі ананімна размаўляць з ахвярамі.
Новая разметка ў Гомелі: падвойная «зебра» для бяспекі пешаходаў
У ДАІ Гомельшчыны расказалі аб новай разметцы, якая днямі з’явілася ў цэнтры горада. Ноў-хаў уяўляе сабой падвойную «зебру» са стрэлкамі, якія паказваюць напрамак. Паводле слоў інспектараў, такое незвычайнае рашэнне павінна «знізіць рызыку канфліктаў паміж пешаходамі». Якім чынам?
Рачкоў: Агульнаеўрапейская сістэма бяспекі фактычна дэмантавана
Агульнаеўрапейская сістэма бяспекі фактычна дэмантавана. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў, выступаючы з дакладам на пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ на палях 32-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў горадзе Порту (Партугальская Рэспубліка), паведамляе БелТА.
Ратавальнікі нагадалі аб фактарах небяспекі пры ўзмацненні ветру
Сёння днём у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с. Аб фактарах небяспекі нагадалі ў МНС.
Якія настройкі трэба ўключыць на Andriod, каб да вас не маглі датэлефанавацца ашуканцы
Са з’яўленнем рознага роду тэлефонных ашуканцаў, а таксама дакучлівай тэлефоннай рэкламы востра ўстала неабходнасць блакіраваць званкі з невядомых нумароў. Тэхнічны блогер расказаў, якія настройкі трэба ўключыць на тэлефоне, каб да вас не маглі датэлефанавацца ашуканцы. Пра гэта паведамляе sb.by.
МНС папярэджвае беларусаў аб навальніцах і моцным ветры
Надвор’е ў нядзелю будзе воблачнае з праясненнямі. На большай частцы рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у многіх раёнах прагрымяць навальніцы. Паветра днём прагрэецца да +16 ... +22 °С, па паўднёвым захадзе краіны — да +25 °С.
Трамп не выключыў, што ЗША яшчэ змогуць заключыць ядзерную здзелку з Іранам
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп дапускае, што Злучаныя Штаты і Іран яшчэ змогуць заключыць пагадненне па ядзернай праграме ісламскай рэспублікі, паведамляе ТАСС.
Аферысты ў якасці кур’ераў усё часцей выкарыстоўваюць сваіх жа ахвяр
Мала каго ўжо здольныя развесці на грошы гісторыі аб родзічах, якія трапілі ў аварыю. Аднак махляры прыдумваюць новыя схемы ашуканства. Апошняя тэндэнцыя — яны карыстаюцца недасведчанасцю людзей і іх гатоўнасцю дапамагчы прадухіліць злачынства.
Чым дапаможа авіяцыя МНС?
Перыяд летніх дажджоў — найбольш спрыяльны час для нашых лясных насаджэнняў, але расслабляцца не варта, лічыць начальнік Дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя» МНС Беларусі Тадэвуш Курсевіч.