Навiны
У Лідзе ўрачыста загасілі канверт, прысвечаны Дню пісьменства
У рамках святкавання XXXII Дня беларускага пісьменства ў Лідзе адбылося ўрачыстае гашэнне памятнага канверта. Гэтае значнае для культурнага жыцця Беларусі свята адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі гашэння прынялі намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, міністр інфармацыі Марат Маркаў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём беларускага пісьменства
Абноўленая крама «Кніжны свет» ААТ «Белкніга» адкрылася ў Лідзе ў рамках Дня беларускага пісьменства
У рамках Дня беларускага пісьменства ААТ «Белкніга» зрабіла вялікі падарунак для лідчан і гасцей горада. 6 верасня тут адкрылася абноўленая кнігарня, у якой павялічылася не толькі наменклатура кніжнай прадукцыі, але і спадарожных тавараў. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.
Цішчанка: Мнская перагаворная пляцоўка даказала сваю камфортнасць і бяспеку
Мінская перагаворная пляцоўка даказала сваю камфортнасць і бяспеку. Такім меркаваннем падзяліўся эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Цішчанка, паведамляе БелТА
У Дзень пісьменства ў Лідзе адкрыўся інклюзіўны арт-аб’ект
У Лідзе з’явіўся новы арт-аб’ект пад назвай «Верабейкі». Яго ўрачыста адкрылі ў Дзень беларускага пісьменства. Скульптар з Ліды ўвасобіў ідэю, натхнёную аднайменным вершам, напісаным паэтам і ўдзельнікам нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, які нарадзіўся ў гэтым рэгіёне.
«Для мяне гэта свята». Украінка пра атрыманне беларускага грамадзянства
Настаўніца матэматыкі з Луганскай вобласці Святлана Арцёмава, якая напярэдадні атрымала беларускае грамадзянства, прызналася, што для яе гэта сапраўднае свята, паведамляе БелТА.
Якія галоўныя пункты прыцягнення Дня беларускага пісьменства — 2025
Мінск прымае рэспубліканскую інфармацыйна-асветніцкую акцыю «Беларусь адзіная»
Як крымінальна-выканаўчая інспекцыя дапамагае пачаць новае жыццё
Падраздзяленням крымінальна-выканаўчай інспекцыі споўнілася 90 гадоў. Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Заводскага РУУС г. Мінска падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Рахманька распавёў аб спецыфіцы працы інспекцыі і аб тым, як яе супрацоўнікі дапамагаюць людзям.
Дзяніс Езерскі: «Дзень беларускага пісьменства — свята Слова і высокай духоўнасці»
Не толькі тыя, хто паглыблены ў літаратурны працэс, але і звычайныя аматары чытання чакаюць вялікае свята — XXXII Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе. Сёлета ён прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 500-годдзю выхаду кнігі «Апостал» Францыска Скарыны.