Навiны
Сумеснымі намаганнямі супраць рэабілітацыі нацызму
Акцэнты форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці».
Ад ліста Прэзідэнту — да першага ўраджаю
Як кіраўнік дзяржавы здзейсніў мару дзяўчынкі з Гомельскага раёна.
Арына Сабаленка абараніла тытул чэмпіёнкі US Open
Адна перамога на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе — добра, а дзве — лепш. Гэта даказала беларуская тэнісістка, першая ракетка планеты Арына Сабаленка. Другі год запар яна выйграла жаночы фінал аднаго з чатырох турніраў Вялікага шлема — US Open. Вырашальны матч у Нью-Ёрку яна правяла супраць амерыканскай тэнісісткі, дзявятай ракеткі свету Аманды Анісімавай. Адна гадзіна і 36 хвілін спатрэбіліся Арыне, каб разабрацца з саперніцай і заваяваць тытул. Вынік сустрэчы — 6:3, 7:6.
Зносіны з людзьмі, законапраекты, прадстаўленне інтарэсаў краіны. Прэзідэнт прыняў з дакладам Ігара Сергяенку
За што кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка удзячны Палаце прадстаўнікоў
Сергяенка: Фальсіфікацыя гісторыі — сур’ёзная пагроза нацыянальнай бяспецы
Фальсіфікацыя гісторыі — сур'ёзная пагроза нацыянальнай бяспецы. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка падчас пленарнага пасяджэння маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці» ў Музеі Славы Магілёўшчыны, перадае БелТА.
Іван Новікаў назначаны начальнікам Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС
Іван Новікаў назначаны начальнікам Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў.
Сабаленка пасля перамогі на US Open працягвае ўпэўнена ўзначальваць рэйтынг WTA
Беларуска Арына Сабаленка працягвае ўпэўнена ўзначальваць рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускага біятланіста Смольскага з перамогай на этапе Кубка Садружнасці