Навiны
Умовы надвор'я не перашкодзяць атрымаць добры ўраджай
У дзень, калі мы прыехалі ў Лідскі раён, з раніцы там стаяў густы туман пасля начнога дажджу: іх гэтым летам надвор’е пасылае шчодра. Але гадзін да 11 туман стаў рассейвацца, у прасветы хмар выглянула сонца. Падняўся лёгкі ветрык, і ўжо бліжэй да поўдня збожжаўборачныя камбайны КСУП «Беліца-Агра» дружна выехалі ў поле, а літаральна ўслед за імі падкаціў УАЗ кіраўніка гаспадаркі Віктара Сінкевіча. Старшыня на свае вочы хацеў паглядзець, як стартуе чарговы дзень жніва.
Што робіцца сталічнымі службамі, каб Мінск не ператвараўся ў Венецыю?
Летнія трапічныя ліўні становяцца галаўным болем для мінчан і гарадскіх улад: падтопленыя вуліцы і магазіны, плаваючыя машыны, спынены на некалькі гадзін грамадскі транспарт... Сталічныя ўлады каторы год імкнуцца вырашыць праблему гарадскіх патопаў. Год таму будаўніцтвам аб’ектаў ліўневай каналізацыі занялося прадпрыемства «Гардарбуд». Ужо сёлета ў эксплуатацыю будзе здадзены адзін з найбольш буйных праектаў — ліўневы калектар «Яркава». І, як абяцаюць спецыялісты, з паступовай рэалізацыяй усёй праграмы, вады на сталічных вуліцах падчас ліўняў будзе ўсё менш і менш.
Ключы ад кватэр у Мар’інай Горцы атрымала 51 сям’я ваеннаслужачых
Падарунак да свята дэсантнікаў.
Дзіцячая пляцоўка адкрылася ў Фрунзенскім раёне сталіцы
Мінскае «Дынама» здзейсніла камбэк, але пакідае Лігу чэмпіёнаў
У Пінскім раёне бык напаў на рабочага фермы
Мужчына, знаходзячыся на тэрыторыі фермы, зайшоў у загон з быкамі, каб перагнаць іх. Нечакана буйная рагатая жывёла прыціснула яго да агароджы, нанёсшы ўдары рагамі. Выратаваць 52-гадовага мужчыну не ўдалося, ён памёр па дарозе ва ўстанову аховы здароўя. Аб гэтым паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Працу ў сферы ЖКГ і транспарту прапануюць гамяльчанам на кірмашы вакансій 18 ліпеня
Мабільныя датчыкі фіксуюць хуткасныя парушэнні на 12 участках сталіцы
Каля Жлобіна на возеры Вірскае патануў мужчына, які плаваў на надзіманым матрацы
Каля Жлобіна на возеры Вірскае патануў малады чалавек. Аб гэтым БелТА паведамілі ў АСВОД.