Навiны
Дзяржузнагарод і падзякі Прэзідэнта ўдастоены 48 прадстаўнікоў розных сфер і тры ўстановы
Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 48 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, а таксама тры ўстановы. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 30 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка зацвердзіў дзяржінвестпраграму на 2026 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 460, якім зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2026 год. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
План правядзення Года добраўпарадкавання быў сфарміраваны з парадку 80 мерапрыемстваў
План правядзення Года добраўпарадкавання быў сфарміраваны з парадку 80 мерапрыемстваў, і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі напрамую курыруе 14 з іх. Што ўдалося зрабіць? Папярэднімі вынікамі падзяліўся намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй РАМАШКА, паведаміла БелТА.
Парламентарыі з аднадумцамі арганізавалі свята для хворых дзяцей
Яно адбылося на базе магілёўскага шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва». На яго былі запрошаны 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з’яўляюцца пацыентамі Магілёўскага дзіцячага хоспіса. Ініцыятарамі выступілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка і Галіна Бяляева.
Каранкевіч правёў сустрэчу з кіраўніком «Газпрама»
Адбылася рабочая сустрэча намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі Віктара Каранкевіча і гендырэктара ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» Уладзіміра Маёрава з кіраўніком ПАТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Як у Мінскім заапарку сімвал надыходзячага года выбіралі
Па ўсходнім календары заступнікам 2026 года стане Конь, і па добрай традыцыі перад навагоднімі святамі сталічны заапарк абраў жывое ўвасабленне гэтага сімвала.
2025-ы — год патрыятызму ў культуры Беларусі
2025-ы набыў некалькі вызначэнняў у Беларусі, але ў культуры яго можна назваць годам патрыятызму, калі была нагода задумацца пра тое, што значыць Радзіма. Якую сутнасць укладалі ў гэтае паняцце нашы папярэднікі? Чым узбагачаем яе мы сёння, як услаўляем?
Падводзім вынікі года спартыўнага
Адыходзячы 2025-ы зноў паказаў, што беларускі спорт упэўнена, энергічна і імкліва ідзе наперад, беручы новыя вяршыні і пераадольваючы штучныя цяжкасці, якія сустракаюцца на шляху.
Юным патрыётам уручаны камплекты формы
Напярэдадні навагодніх святаў у гарадскім пасёлку Бешанковічы адбылася чарговая сустрэча членаў ваенна-патрыятычных клубаў ДУА «Сярэдняя школа N1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі» і «Сярэдняя школа N2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнкі» з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктарам Азаронкам і членамі Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў Міністэрства ўнутраных спраў «Гонар».
Карэспандэнт «Звязды» даведалася ад круглянскага фермера-канявода, які характар у будучага года
Незалежны, прыгожы, моцны — такія думкі раіліся ў галаве, калі я, хаваючыся за надзейную спіну гаспадара, назірала за яго гнядым любімцам. Племянны жарабец трохгадовы Круп, выпушчаны са стойла, усім сваім выглядам дэманстраваў агонь, энергію, экспрэсію. Усе тыя моцныя якасці, якія нам, беларусам, спатрэбяцца ў наступным годзе.