Навiны
Падводзім вынікі Года добраўпарадкавання з Мінпрыроды
У краіне за гэты год высаджана каля 360 тысяч дрэў. Па выніках 9 месяцаў высаджана 377 тысяч кустоў. Тут несумненным лідарам з’яўляецца сталіца, дзе высаджана 177 тысяч кустоў (у асноўным на Мінскай кальцавой дарозе). Па кветкавым афармленні ўстаноўлены невялікі рэкорд — высаджана больш за 32 мільёны кветак. Тут таксама лідзіруе Мінск, дзе за 9 месяцаў высаджана больш за 10 мільёнаў кветак.
У рабоце банкаўскіх карт «Беларусбанка» адбыўся тэхнічны збой — праблемы ўстараняюцца
Што новага з'явілася ў сістэме адукацыі Беларусі ў 2025-м
З 1 верасня ўступілі ў сілу змены ў Кодэкс аб адукацыі. У Міністэрстве адукацыі гэты факт пракаментавалі як дашліфоўку дзеючага дакумента, што носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. Заканадаўцамі і Міністэрствам адукацыі ўлічвалася ў першую чаргу правапрымяняльная практыка. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, павышэнне яе якасці, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі.
Беларускія нафтавікі плануюць здабыць 2,1 млн тон чорнага золата ў 2026 годзе
Беларускія нафтавікі плануюць здабыць 2,1 млн тон чорнага золата ў 2026 годзе. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар кампаніі «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў, паведамляе БелТА.
Беларусь выплаціла працэнтны даход па еўрааблігацыях
З якімі пытаннямі звяртаюцца да міліцыянераў падчас прыёму грамадзян
Расказваем, як сабачка з прытулку знайшоў працу ў Гродзенскім заапарку
У Гродзенскім заапарку ёсць вялікая адкрытая сажалка, дзе жывуць вадаплаўныя птушкі. Ім тут камфортна і ўтульна, а цяпер яшчэ і бяспечна! Усё дзякуючы новаму супрацоўніку — Аміры, якая ўжо месяц працуе тут вартаўнічым сабакам. З новым супрацоўнікам мяне пазнаёміла загадчыца аддзялення птушак Гродзенскага заапарка Эльвіра Маразевіч. Я прыйшла ў першай палове дня, калі хвастатая ахоўніца адпачывала пасля начной змены.
У Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма «Будаўніцтва жылля» на 2026—2030 гады
У Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма «Будаўніцтва жылля» на 2026—2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.