Навiны
Бяспека дзяцей, забяспечанасць стабфондаў, важнасць аўдыту: у Палаце прадстаўнікоў прынялі шэраг важных законапраектаў
У Авальнай зале Дома ўрада адбылося пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў. На ім былі разгледжаны пытанні рэгулявання грамадскіх адносін, прыняты важныя законапраекты. Сярод іх — прававая абарона правоў і законных інтарэсаў дзяцей, развіццё міждзяржаўных адносін, забеспячэнне харчовай бяспекі, удасканаленне аўдытарскай дзейнасці.
З якімі пытаннямі звярталіся жыхары Случчыны да губернатара Міншчыны?
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка правёў выязны прыём грамадзян. Гэтым разам месцам дыслакацыі стаў Слуцк. І хоць рэгіён лічыцца даволі паспяховым, праблем тут усё ж хапае. Карэспандэнт «Звязды» далучыўся да прыёму і разам з адказнымі асобамі пастараўся разабрацца ў тых праблемах, якія сёння хвалююць жыхароў цэнтральнага рэгіёна.
Пад Барысавам праходзіць Адкрыты чэмпіянат па мнагабор’і ратавальнікаў МНС
У перыяд з 13 па 20 чэрвеня 2025 года на базе філіяла «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэт грамадзянскай абароны МНС праходзіць Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па дысцыпліне «Мнагабор’е ратавальнікаў». 10 зборных каманд, якія прадстаўляюць абласныя і Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, а таксама Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС спаборнічаюць у спецыяльных дысцыплінах, выяўляючы самыя моцныя спецыялісты, падрыхтаваныя да выратавання людзей пры пераменах устойлівага пераменнага характару.
На прэзідыуме Саўміна абмеркавалі рэалізацыю дзяржпраграм і акцэнты пяцігодкі
Сёння становіцца відавочным, што дзеючыя падыходы да дзяржпраграмавання трэба карэктаваць. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, якое было прысвечана рэалізацыі дзяржаўных праграм, у тым ліку ацэнцы яе эфектыўнасці ў 2021-2024 гадах.
У Мар’інай Горцы ўзнагародзілі пераможцаў абласнога конкурса «Малады лідар Міншчыны»
Вось ужо 10 гадоў запар абласны конкурс «Малады лідар Міншчыны» аб’ядноўвае ініцыятыўных, смелых і таленавітых. Яго ўдзельнікі распрацоўваюць унікальныя праекты ў самых розных сферах: ад адукацыі і культуры да медыцыны, прамысловасці і навуковай дзейнасці. Карэспандэнты «Звязды» пазнаёміліся бліжэй з маладымі лідарамі і даведаліся пра іх напрацоўкі, карысныя для ўсёй краіны.
Як у беларускай сталіцы вырашаюць праблему даўгабудаў?
Да канца года неабходна навесці на тэрыторыі Мінска поўны парадак. Такую задачу днямі акрэсліў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў. І гэта якраз тая праблема, пра якую не так даўно гаварыў Прэзідэнт. 14 красавіка Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам мэра сталіцы, паставіў задачу разабрацца з даўгабудамі ў Мінску, і асабліва ў комплексе «Мінск-Мір». Асобную ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на праблему звышнарматыўных тэрмінаў будаўніцтва жылля. «Гэта недапушчальна — даўгабуды, — падкрэсліў Прэзідэнт. — У вас іх 13, і з іх у „Мінск-Міры“ — 8. Гэта наогул недапушчальна. Яны (кампанія, якая займаецца забудовай гэтага квартала. — Заўв. аўт.) прыйшлі сюды працаваць, заключылі з намі інвестыцыйныя пагадненні, дагаворы, узялі на сябе абавязацельствы. Няхай выконваюць, калі хочуць працаваць тут». Карэспандэнт «Звязды» даведаўся, як сталічныя ўлады плануюць вырашаць праблему з даўгабудамі, што і на якім этапе цяпер у комплексе «Мінск-Мір», а таксама якіх маштабных аб’ектаў варта чакаць мінчанам у найбліжэйшы час.
Юрый Марэцкі: Дапамагчы, разабрацца ў сітуацыі, не парушаючы заканадаўства
Да выбрання дэпутатам Палаты прадстаўнікоў член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Юрый Марэцкі праходзіў службу ў Лагойску, а затым доўгі час у Смалявічах — займаў пасаду ваеннага камісара Смалявіцкага раёна і горада Жодзіна. «Таму і атрымліваецца, што са сваёй выбарчай акругай я ўжо быў знаёмы не па чутках. Людзі мяне ведалі, таму мне было лёгка вылучыць сваю кандыдатуру і заручыцца падтрымкай выбаршчыкаў». Сёння ў склад далёка не маленькай Жодзінскай 64-й акругі акрамя аднайменнага горада з насельніцтвам 63 тысячы чалавек уваходзіць і сем сельсаветаў Смалявіцкага раёна (прыкладна 15 тысяч чалавек). Падрабязней аб тым, чым сёння жыве мясцовая выбарчая акруга, Юрый Браніслававіч расказаў карэспандэнту «Звязды».
Якія задачы акрэсліў Прэм’ер-міністр перад Паркам высокіх тэхналогій?
У пятніцу Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў пасяджэнне Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій. Сярод галоўных пытанняў, якія стаялі на парадку дня — развіццё ПВТ, укараненне новых форм работы.
Якія пытанні сёння хвалююць жыхароў Фаніпаля?
У лютым 2025-га жыхарка Фаніпаля Юлія Барысаўна, якая пражывае ў адным з новых мікрараёнаў горада, прыйшла на прыём грамадзян да Аляксандра Турчына (тады ён займаў пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама. — «Зв.»). Жанчына разам з мужам больш за 10 гадоў таму атрымала зямельны ўчастак у гэтым мікрараёне — там не было яшчэ ні дарог, ні транспартных зносін. Сям’я вырашыла, што гэта часовыя нязручнасці. Аднак і да нядаўняга часу ў Паўднёвым-2 была бездараж, а ў школу, якая знаходзіцца за два кіламетры ад дома, дзеці былі вымушаны хадзіць пешшу. Тады Аляксандр Турчын, цяперашні Прэм’ер-міністр, даручыў вырашыць пытанне з дарогай тэрмінам да 1 чэрвеня. Карэспандэнты «Звязды» наведалі Фаніпаль, каб праверыць, ці выканалі адказнае даручэнне, а заадно даведацца, якія яшчэ пытанні хвалююць жыхароў горада-спадарожніка Мінска.
Як сталічны рэгіён робяць прыгажэйшым?
Вярбовая алея ў Салігорску і фантан, які свеціцца, у Капылі — гэтыя і іншыя аб’екты ўпрыгожылі райцэнтры Мінскай вобласці за некалькі месяцаў Года добраўпарадкавання. Аб тым, як сталічны рэгіён робяць прыгажэйшым, журналістам расказалі ў горадзе-спадарожніку Смалявічы, дзе, як было адзначана, паспяхова рэалізоўваюцца комплексныя праекты па стварэнні камфортнага гарадскога асяроддзя. Смалявічы — лідар па добраўпарадкаванні ў вобласці.