Навiны
Дзіўныя факты аб жанчынах!
Здаецца, нам вядома пра жанчын практычна ўсё, аднак навукоўцы з дапамогай даследаванняў расказалі яшчэ больш цікавыя і незвычайныя факты аб жаночай прыродзе. З задавальненнем падзелімся гэтай інфармацыяй у нашым артыкуле.
Як выглядае партрэт сярэднестатыстычнай беларускі і як яна ўсё паспявае?
У нашай краіне жыве каля 4,9 мільёна жанчын, а гэта 54 % насельніцтва. Сярэднестатыстычны партрэт беларускі выглядае так: гэта гараджанка, якая мае вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю, працуе ў сферы аховы здароўя, адукацыі, фінансавай ці страхавой дзейнасці або на дзяржслужбе, у вольны час займаецца спортам, знаходзіцца ў шлюбе і выхоўвае дзяцей. Як і дзякуючы чаму ў беларусак атрымліваецца быць актыўнымі, падтрымліваць баланс паміж сям’ёй і кар’ерай, напярэдадні Дня жанчын расказалі спецыялісты, а міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка падзялілася асабістым сакрэтам, як усё паспяваць.
Турчын: «Выхаваць пяць і больш дзяцей — цяжкая праца, але ўдзячная»
Выхаваць пяць і больш дзяцей — цяжкая, але ўдзячная праца. Гэта адзначыў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды ўручэння ордэна Маці прадстаўніцам Мінскай вобласці старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае БелТА.
Названы імёны «Жанчын года» сярод мінчанак
Напярэдадні 8 Сакавіка лепшым з лепшых сярод прадстаўніц прыгожага полу беларускай сталіцы прысвоена ганаровае званне «Жанчына года — 2024». Мінчанак, якія дабіліся выдатных поспехаў у розных сферах дзейнасці і праславілі Беларусь, ушаноўвалі ў Мінскім гарадскім палацы культуры.
Праект «УпэўненаЯ» для жанчын з абмежаванымі магчымасцямі здароўя рэалізуюць у Гомелі
Гомельскі абласны цэнтр інклюзіўнай культуры распачаў чарговы сезон матывацыйнага праекта «УпэўненаЯ».