Навiны
Крэмль паведаміў пра нефармальную сустрэчу Лукашэнкі, Пуціна і Рахмона і сумесны званок Аліеву
Крэмль паведаміў аб нефармальнай сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Таджыкістана Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Эмамалі Рахмона, а таксама іх сумеснай тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, паведамляе БелТА.
Пабачыць свет новае выданне «Рэктараў»
Імя Аляксандра Міхайлавіча Радзькова, аўтарытэтнага педагога, у нядаўнім мінулым — міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, прафесара, публіцыста, добра вядома ў нашай краіне.
Турчын: Праграму сацэканомразвіцця трэба будаваць з рэальна дасягальных мэтаў
Падрыхтоўку канцэпцыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады абмеркавалі сёння на нарадзе ў Прэм’ер-міністра, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Па выніках перагавораў Прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі сумесную заяву
У дакуменце адзначаецца, што перагаворы прайшлі ў атмасферы дружбы, узаемаразумення і даверу, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня і перспектыўныя кірункі далейшага развіцця маштабнага беларуска-расійскага супрацоўніцтва.
Лукашэнка: Усё, за што мы бяромся, вырашаем грунтоўна
Амаль адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Лукашэнка анансаваў, што першы свой міжнародны візіт ён здзейсніць у Расійскую Федэрацыю. 13 сакавіка Прэзідэнт Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам у Маскву. Сустракалі беларускага лідара з урачыстымі атрыбутамі: з ротай ганаровай варты, выкананнем гімнаў... Пасля Аляксандр Лукашэнка падзякуе расійскага калегу за такі пачатак: «Трэба гэта дэманстрацыя для беларусаў, расіян, што мы разам. Што мы з’яўляемся суверэннымі незалежнымі дзяржавамі, але ў той жа час мы — родныя людзі».
Лукашэнка прадаўжае афіцыйны візіт у Расію, сёння ён выступіць у Савеце Федэрацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю, які з’яўляецца першым замежным візітам беларускага лідара пасля перавыбрання ў студзені бягучага года, паведамляе БелТА.
40 маладых людзей атрымалі пашпарты ад Пяткевіч і Лук'янава
Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе 40 маладых людзей атрымалі свой галоўны дакумент. У рамках усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» пашпарты маладым людзям уручылі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч і член Савета Рэспублікі, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў.
У якіх расійскіх праектах тэхналагічнага лідарства будзе ўдзельнічаць Беларусь?
Міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў расказаў, у якіх расійскіх нацпраектах тэхналагічнага лідарства будзе ўдзельнічаць беларускі бок, паведамляе БелТА.
Як беларускія ўрачы лечаць праблемы са сном?
Новыя методыкі дыягностыкі і лячэння парушэнняў сну ўкараняюць у Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Каб выявіць праблему, дастаткова прайсці абследаванне ў спецыяльнай лабараторыі. Да пацыента тут падключаецца больш за шэсць дзясяткаў датчыкаў, якія раскажуць урачу, чаму чалавек у сне храпе, чаму ў яго ўначы збіваецца рытм сэрца ці спыняецца дыханне.
У Беларусі адкрыўся вясновы сезон палявання
У рэспубліцы пачаўся вясновы сезон палявання на птушыную дзічыну — гусей і качараў. З 15 сакавіка будзе дазволена таксама паляванне на самцоў вальдшнепа «на цязе». Вясновы сезон палявання працягнецца да 11 мая.