Навiны
У «Беларусбанку» з-за тэхнічных работ 22-29 снежня будуць недаступны некаторыя аперацыі
«Беларусбанк» з 22 па 29 снежня будзе праводзіць маштабныя тэхналагічныя работы па абнаўленні праграмнага забеспячэння. Як быць укладчыкам, расказалі ў банку, паведамляе БелТА.
Надвор’е 18 снежня: без істотных ападкаў, слабы галалёд і ад −4 °С да +5 °С
У чацвер, 18 снежня, у Беларусі захаваюцца нехарактэрныя для гэтай пары года ўмовы надвор’я. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Легенда сыходзіць: у Беларусі дэманціруюць сінія тэлефонныя «будкі»
У Беларусі спыняць работу таксафонаў і звязаных з імі паслуг. З паведамлення «Белтэлекама» вынікае, што дэмантаж апаратаў пачнецца ўжо 20 студзеня 2026 года, піша mlyn.by.
Экспарт турпаслуг значна павялічыўся
Сёлета ён вырас больш чым на 44 %, а ў грашовым вылічэнні ўвогуле дасягнуў рэкордных паказчыкаў за апошнія 10 гадоў — больш за 330 мільёнаў долараў. Як адзначаюць спецыялісты, з надыходам зімы і напярэдадні святочнага сезона ў Беларусі вырас попыт як на ўнутраны, так і на ўязны турызм. Куды ж едуць вандроўнікі?
Валейбалісткі «Мінчанкі-2» з перамогі стартавалі на этапе Маладзёжнай лігі Расіі
«Мінчанка-2» пачала выступленні на пятым этапе рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі сярод жаночых каманд у Чэлябінску, паведаміла БелТА.
Які лёс гомельскай шматпавярхоўкі, у якой прагрымеў выбух, растлумачылі ў аблвыканкаме
Урад зацвердзіў дзяржпраграму «Інфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026-2030 гады
Урадам зацверджана дзяржаўная праграма «Інфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведаміла БелТА ў прэс-службе ўрада.
У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў
Урачыстая цырымонія пераможцаў 16-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў прайшла ў сераду, 17 снежня, у сталіцы. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БРСМ, Беларускага інавацыйнага фонду. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.
Ці ёсць розніца паміж згушчонкай і згушчаным малаком, растлумачылі ў ЕЭК
Ці ўся згушчонка з’яўляецца згушчаным малаком і ў чым паміж імі розніца, расказалі на прэс-канферэнцыі ў Маскве прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), паведаміла БелТА.