Навiны
Якія навацыі прадугледжаны абноўленым Законам «Аб дарожным руху»?
Асобы, якія дасягнулі сямнаццацігадовага ўзросту, змогуць атрымліваць права кіравання самаходнымі машынамі сельгаспрызначэння, а таксама колавымі трактарамі з рухавікамі магутнасцю да 110,3 кілавата (напрыклад, такімі як «Беларус-1221»). Гэта дасць магчымасць больш актыўна прыцягваць вучняў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі да пасяўных і ўборачных работ.
Якія задачы Прэзідэнт паставіў перад адказнымі за мікраэлектроніку
Наведванне Прэзідэнтам прадпрыемстваў — гэта не проста азнаямленчая паездка, а канкрэтныя даручэнні і новыя задачы. Работа кіраўніка дзяржавы на «Інтэграле» выключэннем не стала.
У Мінску пачала работу выстаўка «Адукацыя і кар’ера»
Гэтаму маштабнаму форуму ўжо дваццаць два гады, і ўвесь гэты час ён дэманструе адукацыйныя дасягненні ў Рэспубліцы Беларусь. Сёння, калі ў школах, ВНУ і каледжах стаўка робіцца на прафарыентацыйны кірунак, калі набірае сілу траекторыя мэтавай падрыхтоўкі студэнтаў, і сам форум, і мерапрыемствы, якія праводзяцца ў яго рамках, становяцца ўсё больш актуальнымі. Паказальным з’яўляецца і той факт, што школьная і студэнцкая моладзь становіцца мэтавай аўдыторыяй выставы.
Прыгажосць Беларусі на здымках Анатоля Клешчука
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прэзентавалі кнігу нашага калегі-звяздоўца Анатоля Клешчука «Беларусь. Зямля пад белымі крыламі».
Музычна-рамантычны перформанс капэла «Санорус» прысвяціла знакамітым віцебчанам
Больш за сто гадоў прайшло з таго часу, калі адзін Мастак стварыў карціну «Закаханыя над горадам» — пра сябе самога і жанчыну, якая ў 1915 годзе стала яго жонкай. Іх шлюб быў заключаны ў Віцебску, але такое адчуванне, што на нябёсах: амаль 30 гадоў яна была для яго той адзінай, без якой немагчымае жыццё. І больш за сто гадоў іх каханне натхняе людзей і творцаў па ўсім свеце. Гэта засведчыў перформанс, што адбыўся 13 лютага ў адной з крэатыўных прастораў сталіцы.
У Палацы Незалежнасці пабывалі госці з суседняга будынка — ЗАТ «Атлант»
Тыя, хто праязджаў сёння па вуліцы Арлоўскай у Мінску каля Палаца Незалежнасці, маглі заўважыць нязвыклую актыўнасць. У гэтым месцы горада, звычайна даволі нешматлюдным, у бок палаца ішлі дзясяткі людзей, якія падзяліліся на невялікія кампаніі. Менавіта так, пешшу, а не на аўтобусах, як гэта бывае заўсёды, дабіраліся да месца экскурсанты — работнікі ЗАТ «Атлант», размешчанага праз дарогу ад Палаца Незалежнасці.
«Невядомыя маршруты» Віцебскай вобласць
«Невядомыя маршруты Беларусі» — менавіта такую назву маюць новыя выпускі праекта «Невядомыя маршруты», які выходзіць на тэлеканале «Расія-Культура». У нядзелю, 16 лютага, праграма будзе прысвечана Віцебскай вобласці.
Юбілеям некалькіх артыстаў прысвечаны тэматычныя эфіры «Беларусь 3»
На наступным тыдні ў эфіры «Беларусь 3» адсвяткуюць некалькі юбілейных дат выдатных прадстаўнікоў культуры. Таму нас зноў чакаюць тэматычныя праграмы, мастацкія кінастужкі і сустрэчы з любімымі творцамі.
Мінсувязі: якасць сувязі ў рэгіёнах — на асаблівым кантролі
Днямі мы інфармавалі аб праведзеным апытанні МАРГ спажыўцоў адносна праблем, якія ўзнікаюць пры безнаяўнай аплаце тавараў і паслуг, замовах у інтэрнэт-крамах. У апытанні пацвярджалася наяўнасць асобных праблем з сувяззю ў сельскай мясцовасці пры аплаце тавараў банкаўскай картай у крамах і аўтакрамах, афармленні заказу і (або) аплаце тавараў у інтэрнэт-крамах, а таксама пры аплаце паслуг праз інтэрнэт з выкарыстаннем сетак сотавай сувязі.
Сакрэт палішынеля
Некалі даўно я адпачывала ў літоўскім гарадку Бірштанас па так званай курсоўцы: гэта значыць, што ежу ды лекі-працэдуры гарантаваў санаторый, ён жа адразу па прыездзе прапаноўваў адрасы для пражывання.