
Лукашэнка на нарадзе па кінематографе агучыў актуальную палітінфармацыю
«Вакол вайна, вакол бушуе».

Абласныя адборачныя туры конкурсу «Уладар сяла» стартуюць у Беларусі 12 чэрвеня
Першы абласны адборачны тур пройдзе 12 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына ў Віцебскай вобласці.


У Мар’інай Горцы ўзнагародзілі пераможцаў абласнога конкурса «Малады лідар Міншчыны»
Вось ужо 10 гадоў запар абласны конкурс «Малады лідар Міншчыны» аб’ядноўвае ініцыятыўных, смелых і таленавітых. Яго ўдзельнікі распрацоўваюць унікальныя праекты ў самых розных сферах: ад адукацыі і культуры да медыцыны, прамысловасці і навуковай дзейнасці. Карэспандэнты «Звязды» пазнаёміліся бліжэй з маладымі лідарамі і даведаліся пра іх напрацоўкі, карысныя для ўсёй краіны.

На рэках Беларусі ў бліжэйшыя дні будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады
Рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 22 см назіраецца на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Віліі, Прыпяці, Дняпры ў Оршы, Бярэзіне каля Барысава і Светлагорска.

БЕЛАЗ паставіць 11 кар’ерных самазвалаў у Іркуцкую вобласць летам 2025 года
Новыя БЕЛАЗы адаптаваны для эксплуатацыі ў суровых сібірскіх умовах — доўгай зімы з маразамі нават да мінус 50 градусаў і кароткаму гарачаму лету, якія характэрны для клімату Іркуцкай вобласці.

Хто можа прадаваць лякарствы праз інтэрнэт?
Закон нумар 161-З ад 20 ліпеня 2006 года «Аб абарачэнні лекавых сродкаў» распаўсюджваецца на ўсіх юрыдычных асоб, якія рэалізуюць лякарствы на тэрыторыі Беларусі і маюць ліцэнзію на фармацэўтычную дзейнасць.
Як у беларускай сталіцы вырашаюць праблему даўгабудаў?
Да канца года неабходна навесці на тэрыторыі Мінска поўны парадак. Такую задачу днямі акрэсліў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў. І гэта якраз тая праблема, пра якую не так даўно гаварыў Прэзідэнт. 14 красавіка Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам мэра сталіцы, паставіў задачу разабрацца з даўгабудамі ў Мінску, і асабліва ў комплексе «Мінск-Мір». Асобную ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на праблему звышнарматыўных тэрмінаў будаўніцтва жылля. «Гэта недапушчальна — даўгабуды, — падкрэсліў Прэзідэнт. — У вас іх 13, і з іх у „Мінск-Міры“ — 8. Гэта наогул недапушчальна. Яны (кампанія, якая займаецца забудовай гэтага квартала. — Заўв. аўт.) прыйшлі сюды працаваць, заключылі з намі інвестыцыйныя пагадненні, дагаворы, узялі на сябе абавязацельствы. Няхай выконваюць, калі хочуць працаваць тут». Карэспандэнт «Звязды» даведаўся, як сталічныя ўлады плануюць вырашаць праблему з даўгабудамі, што і на якім этапе цяпер у комплексе «Мінск-Мір», а таксама якіх маштабных аб’ектаў варта чакаць мінчанам у найбліжэйшы час.

Больш за 100 парушэнняў цэнавага заканадаўства зафіксавалі ў гэтым годзе
Надбаўка даходзіла да 440 працэнтаў.