Навiны
Якія навіны прадугледжаны сёлета для жадаючых паступіць у ССНУ?
Для абітурыентаў з базавай адукацыяй на навучанне за кошт сродкаў бюджэту вызначаны тэрмін падачы дакументаў з 18 ліпеня да 1 жніўня, на платнай аснове — да 12 жніўня. Выпускнікі з атэстатам аб сярэдняй адукацыі будуць падаваць дакументы з 18 ліпеня да 6 жніўня на бюджэт, а на платнае навучанне — з 18 ліпеня да 14 жніўня.
Якія вынікі падачы дакументаў у ВНУ
На 31,8 тыс. бюджэтных месцаў прэтэндуюць 46,1 тыс.
Каледжы Беларусі пачынаюць прыём дакументаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Каледжы Беларусі пачынаюць прыём дакументаў у абітурыентаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паведамляе БелТА.
Гродзенец праз тры дзесяцігоддзі зноў стаў студэнтам
Ігар Саратокін у свае 56 гадоў вучыцца на другім курсе ў магістратуры. Але ён не адзіны такі. Толькі ў ГрДУ імя Янкі Купалы ёсць магістранты, якім за 50, 60 і нават 70 гадоў. Ігар — той з іх, хто пагадзіўся расказаць пра сябе.
БДУ падвёў прамежкавыя вынікі ўступнай кампаніі
ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэтныя месцы
У Мінску да 1 верасня адкрыюцца яшчэ пяць дзіцячых садоў
Да 1 верасня ў Мінску пачнуць функцыянаваць яшчэ пяць дзіцячых садоў у мікрараёнах новай жылой забудовы. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вікторыя Жыгалка, паведамляе БелТА.
Ва ўніверсітэтах краіны працягваецца прыём дакументаў на бюджэтную і платную формы навучання
14 ліпеня скончыўся прыём дакументаў у выпускнікоў профільных класаў і абітурыентаў, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў перыяд знаходжання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. 17 ліпеня — апошні дзень прыёму дакументаў для усіх, хто паступае ў ВНУ на агульных падставах. 18 ліпеня для іх пачнуцца і 25-га скончацца ўступныя экзамены, у тым ліку па творчых спецыяльнасцях.
У краіне дашкольную адукацыю атрымліваюць дзеці ў 2760 установах
І гэта — толькі дзіцячыя сады, санаторныя дашкольныя ўстановы і дашкольныя цэнтры развіцця. Калі ж казаць пра ўсе ўстановы, якія рэалізоўваюць праграму дашкольнай адукацыі, то іх у краіне — 3721, а агульная колькасць дашкалят, якія ў іх выхоўваюцца — 338,3 тысячы. У першым паўгоддзі 2025 года маленькіх выхаванцаў прынялі пяць новых дзіцячых садкоў на 1060 месцаў: па два ў Віцебскай і Мінскай абласцях і адзін, на 190 месцаў, у Мінску.
Да канца года плануецца адкрыццё яшчэ дзевяці новых устаноў на 2015 месцаў. Уражальная лічба — з 2021 года ўведзена ў эксплуатацыю 48 устаноў дашкольнай адукацыі на 9836 месцаў.
Чаму ў Беларусі выключылі дыстанцыйнае навучанне ў замежных школах?
Спрэчныя пытанні зняты. Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Мінскага аблвыканкама расказалі БелТА, чаму ў Беларусі выключылі дыстанцыйнае навучанне ў замежных школах.