Навiны
На Буйніцкім поле ўзгадаюць ахвяр вайны і дадуць старт міжнароднаму праекту «Дарогамі Памяці і Славы»
22 чэрвеня ў 4.00 раніцы на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» пад Магілёвам прагучыць журботны «Звон смутку» па тых, хто ў 1941 годзе прыняў на сябе першыя ўдары нямецкай арміі. На гэтым полі быў развенчаны міф аб непераможнасці ворага і зроблены першыя здымкі палаючых нямецкіх танкаў, якія трапілі на галоўныя старонкі савецкіх газет. Удзел у абласной маладзёжнай патрыятычнай акцыі прымуць прадстаўнікі ўлады вобласці і горада, дэпутаты, грамадскасць. Яны ўшануюць хвілінай маўчання памяць абаронцаў і ўскладуць кветкі да мемарыялу.
Беларускія і замежныя рэканструктары 22 чэрвеня рэканструююць эпізоды абароны Брэсцкай крэпасці
Беларускія і замежныя ваенна-гістарычныя рэканструктары на досвітку 22 чэрвеня рэканструююць ключавыя эпізоды абароны Брэсцкай крэпасці. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Лукашэнка азнаёміўся з узорамі беспілотнікаў, якія стаяць на ўзбраенні беларускай арміі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць азнаёміцца з развіццём у краіне вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў, паведамляе БелТА.
Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе 16 чэрвеня ў Брэсце
Да ўдзелу ў рабоце сесіі запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.
Зыходзячы з практыкі дзейнасці фермерскіх гаспадарак, будуць накіраваны прапановы змяненняў у Зямельны кодэкс
Выязное пасяджэнне адзінаццатай сесіі Брэсцкага абласнога Савета праходзіла ў Ляхавіцкім раёне. Дэпутаты разгледзелі пытанне эфектыўнасці выкарыстання зямель фермерскімі гаспадаркамі, а таксама водных і паляўнічых угоддзяў — іх арандатарамі.
Міжнародная канферэнцыя «Берасцейскі летапіс» пройдзе ў Брэсцкай абласной бібліятэцы
У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага 10-12 чэрвеня пройдзе першая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскі летапіс». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.
Дзякуючы чаму машынабудаўнічая кампанія «КОМПО» на роўных канкурыруе з вядучымі сусветнымі вытворцамі
Брэсцкае машынабудаўнічае прадпрыемства «КОМПО» вядомае далёка за межамі нашай краіны. Абсталяванне для перапрацоўкі прадукцыі харчовай прамысловасці, якое сыходзіць з канвеераў, пастаўляецца больш чым у 40 краін свету і на роўных канкурыруе з таварамі вядучых сусветных вытворцаў.
Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі ўрачыста адкрылі ў Брэсце
Праектам, які закліканы аб’яднаць пакаленні, зрабіць унёсак у фарміраванне будучыні Беларусі, называюць патрыятычны цэнтр для моладзі, першую чаргу якога ў сціслыя тэрміны ўзвялі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Цэнтр створаны, каб аб’яднаць педагогаў і кадэцкі рух, пошукавыя атрады і рэканструктараў, установы адукацыі і краязнаўства, а таксама ўсіх тых, хто зберагае памяць.