Навiны
«Вялікі турыстычны тыдзень» стартуе ў Мінску
«Вялікі турыстычны тыдзень» стартуе ў Мінску, паведамілі БелТА ў прэс-службе Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі.
У кітайскай правінцыі Шэньсі турыстаў прыцягваюць тэрасныя палеткі
Тэрасныя палі Фэн’янь у павеце Ханьінь, што ў правінцыі Шэньсі, ператварыліся ў мора рапсавых кветак, прыцягваючы мноства турыстаў. Перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Мадальнасць узаемадзеяння ў сферы турызму разгледжана на сустрэчы пасла Беларусі і міністра гандлю Венесуэлы
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венесуэле і Калумбіі па сумяшчальніцтве Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з міністрам гандлю, прамысловасці і турызму Калумбіі Дзіянай Марселай Маралес Рохас. Аб гэтым БелТА паведамілі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.
Кыргызстан разглядае магчымасці беларускіх здраўніц для аздараўлення сваіх грамадзян
Кыргызстан зацікаўлены ў магчымасцях беларускіх санаторыяў і медцэнтраў для аздараўлення сваіх грамадзян, паведамілі БелТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме па выніках сустрэчы дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Кірыла Машарскага з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрбалам Султанбаевым.
Творы беларускіх кампазітараў выканаюць удзельнікі Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск-2026»
Гэта рэдкая падзея: папярэдняе творчае спаборніцтва піяністаў з розных краін адбылося ў Беларусі пяць гадоў таму. Сёлета конкурс праходзіць сёмы раз, нягледзячы на тое, што яго гісторыя налічвае 30 гадоў, з таго моманту, як адбыўся першы згодна з рашэннем Міністэрства культуры нашай краіны і пры садзейнічанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Як карыстацца электроннай чаргой для падачы дакументаў у ВНУ, расказалі ў Мінадукацыі
Электронная чарга для падачы дакументаў пры паступленні ў ВНУ прызначана для стварэння больш камфортных умоў для абітурыентаў і зніжэння рызыкі ўзнікнення чэргаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Усе рэгіёны краіны прыступілі да актыўнай сяўбы
У першую чаргу гэта датычыцца ранняй групы збожжавых культур. Аднак многае залежыць і ад рэгіёна, надвор’я, іншых умоў.
Чукотка прапануе Беларусі развіваць турызм
З 6 да 11 красавіка ў Мінску пройдзе вялікі турыстычны тыдзень
Візітоўкай Беларусі з’яўляецца турызм, і пачатак красавіка — таму пацверджанне. У Мінску з 6 да 11 красавіка пройдзе вялікі турыстычны тыдзень, які будзе ўключаць некалькі маштабных мерапрыемстваў. Найперш гэта ІV Беларуска-расійскі турыстычны кангрэс — галоўная падзея года для прафесіяналаў туріндустрыі Беларусі, Расіі і іншых краін СНД, якая збярэ 800 удзельнікаў і ўключыць рэстаранную прэмію WHERETOEAT BELARUS, што пройдзе ў рамках кангрэса ўжо другі раз. А таксама Міжнародны турыстычны форум Travel HUB «Садружнасць», 34-ю міжнародную выстаўку EXPO HORECA MІNSK, дзе будзе прадстаўлена ўсё для атэляў, рэстаранаў і супермаркетаў.
Удзельнікі конкурсу «Грацыя International» прадэманстравалі кулінарнае майстэрства
27 сакавіка ў Віцебску праходзіў VII адкрыты конкурс нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці «Грацыя International». Пра гэта паведаміла БелТА.