Top.Mail.Ru

Навiны

«Гэта крок у правільным кірунку»

«Гэта крок у правільным кірунку»

Указ Прэзідэнта «Аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля», падпісаны кіраўніком дзяржавы літаральна назаўтра пасля выбараў, асаблівы рэзананс выклікаў у рэгіёнах. Дакумент, які дае паўнамоцтвы мясцовым органам улады прымаць рашэнні аб выдзяленні арэнднага жылля асабліва запатрабаваным спецыялістам, з першага дня, як кажуць, пайшоў у народ. Нашы карэспандэнты на месцах пацікавіліся, які ад яго рэалізацыі чакаюць эфект.

Жыллё ў зоне доступу

Жыллё ў зоне доступу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля», якім комплексна рэгулюецца даванне такога жылля работнікам найбольш запатрабаваных у краіне прафесій. Дакумент прыняты ў мэтах развіцця перадвыбарнай праграмы кіраўніка дзяржавы аб шырокім будаўніцтве арэнднага жылля. Аб гэтым паведамілі ў прэсслужбе беларускага лідара.

Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 лютага

Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 лютага

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў Указ нумар 33 «Аб павышэнні пенсій», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Лукашэнка падпісаў указ, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці

Лукашэнка падпісаў указ, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў указ нумар 31, якім 2025-2029 гады аб’яўлены пяцігодкай якасці. Яна ахопіць усе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты пяцігодкі — далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка памілаваў 23 чалавекі, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці

Лукашэнка памілаваў 23 чалавекі, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 23 чалавекі, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Днямі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 10 аб падаўжэнні «будаўнічай амністыі» на тры гады.
Згодна з гэтым дакументам, спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, якія былі ўзведзены без дазволаў і праектнай дакументацыі, будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2028-га. Выключэнне складаюць аб’екты, размешчаныя ў Мінску.

Што зменіцца на рынку арэнднага жылля?

Што зменіцца на рынку арэнднага жылля?

З 1 студзеня ўступіў у дзеянне Указ Прэзідэнта ад 29 жніўня 2024 года № 344 «Аб субсідзіраванні юрыдычных асоб пры ўзвядзенні або набыцці жылых памяшканняў», якім прадугледжаны дадатковыя крыніцы фінансавання будаўніцтва і куплі арэнднага жылля. У Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва растлумачылі, што зменіцца на рынку арэнднага жылля.

Што змянілася ў галіне пасажырскіх перавозак?

Што змянілася ў галіне пасажырскіх перавозак?

25 студзеня 2024 года Прэзідэнтам быў падпісаны Указ № 32 «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў». Гэтым дакументам створаны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах», аператарам і ўладальнікам якога з’яўляецца Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Размоў і абмеркаванняў вакол гэтай падзеі, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі, шмат. Цяпер, калі рэсурс запушчаны, можна дакладна ўявіць, для чаго ён створаны, як працуе і якія першыя вынікі яго дзейнасці. Аб гэтым і іншых акцэнтах указа — гутарка з начальнікам Транспартнай інспекцыі Мінтранса Віталіем КІРЭЕВЫМ.

Будаўнічая амністыя ў Беларусі падоўжаная да 1 студзеня 2028 года

Будаўнічая амністыя ў Беларусі падоўжаная да 1 студзеня 2028 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня падпісаў указ № 10, якім на 3 гады прадаўжаецца спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, збудаваных грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у Мінску). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Лукашэнка падпісаў указ аб Годзе добраўпарадкавання

Лукашэнка падпісаў указ аб Годзе добраўпарадкавання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 1, якім 2025-ы аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю