Навiны
Дзяржузнагарод удастоены амаль 100 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
Дзяржаўных узнагарод удастоены 94 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ № 299 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю былога віцэ-прэзідэнта і выконваючага абавязкі прэзідэнта М'янмы М'ін Свэ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне старшыні Камісіі Нацыянальнай бяспекі і міру М’янмы старшаму генералу Мін Аун Хлайну ў сувязі са смерцю былога віцэ-прэзідэнта і выконваючага абавязкі прэзідэнта М’янмы М’ін Свэ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Новыя жылыя раёны з’явяцца паблізу Мінска, там пабудуюць больш за 4 млн кв. м для маючых у гэтым патрэбу
Новыя жылыя раёны будуць пабудаваны паблізу аграгарадка Калодзішчы Мінскага раёна і на тэрыторыі жылога масіву Зялёны Бор у Мінску. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт на нарадзе з КДБ растлумачыў, чаму ўдзяляе пільную ўвагу сілавому блоку
Лукашэнка бачыць вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і Кот-д'Івуара
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кот-д'Івуар Аласана Драмана Уатару з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларусам забаранілі выкарыстоўваць усесезонныя шыны зімой
У Беларусі больш нельга выкарыстоўваць усесезонныя шыны зімой. Гэта прадугледжана абноўленымі Правіламі дарожнага руху.
У Беларусі ўзмоцняць меры па абароне вадзіцеляў ад сутыкненняў з дзікімі жывёламі
З кожным годам дзікія жывёлы ўсё больш актыўна пачынаюць выходзіць на праезную частку. Вадзіцелям, як ніколі, трэба быць уважлівымі. Аднак разлічваць толькі на сябе і сваё шанцаванне нельга. Таму да аўтааматараў на дапамогу прыходзіць дзяржава, якая спрабуе размежаваць жывёл і людзей. Што для гэтага робіцца, расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў, паведамляе mlyn.by.
Сабаленка стартуе на турніры WTA-1000 у Цынцынаці з другога круга
У амерыканскім Цынцынаці адбылася жараб’ёўка турніру WTA-1000 з прызавым фондам $5,1 млн, паведамляе БелТА.
Дзячэнка: Навука павінна так паўплываць на развіццё сфер эканомікі, каб забяспечыць прагрэс усіх яе сістэм
Такое меркаванне карэспандэнту zviazda.by выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах па выніках праведзенай нарады ў Кіраўніка дзяржавы па тэматыцы дзейнасці НАН Алег Дзячэнка.