Навiны
У Гродзенскай вобласці абмеркавалі заканадаўства ў сферы развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці
Рэгіянальны прыклад.
На Гродзеншчыне зменшылася колькасць небяспечных працоўных месцаў
На сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў асноўнай тэмай для абмеркавання стала рэалізацыя дзяржпраграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021–2025 гады. Як адзначыла старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, завяршаецца чарговая пяцігодка, і цяпер праводзіцца аналіз праведзенай работы.
Магілёўскія школьнікі атрымалі азы армейскай службы
Змястоўна і з карысцю правялі час навучэнцы ваенна-патрыятычнага клуба «Брыгада» і грамадзянска-патрыятычнага клуба «Адзінства» магілёўскіх школ №№ 12 і 46, якія 11 дзён знаходзіліся ў ваенна-спартыўным лагеры «Юны воін» на базе вайскавой часці № 72471 «Пашкова».
Аляксандр Лукашэнка: Хтосьці ваюе, хтосьці нажываецца... А нам трэба людзей накарміць
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў адпаведны семінар-нараду. Тэму абмяркоўвалі не ў кабінетах, а непасрэдна на базе аднаго з малочнатаварных комплексаў філіяла «Астрашыцкі Гарадок» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». Сярод удзельнікаў семінара нарады — старшыні аблвыканкамаў і іх першыя намеснікі, упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў рэгіёнах, памочнікі Прэзідэнта — інспектары па абласцях. Фармат не новы. У лютым гэтага года падобны семінар-нарада з удзелам Прэзідэнта праходзіў на базе сельгаспрадпрыемства «Шыпяны-АСК». Тады галоўнай тэмай стала ўтрыманне буйной рагатай жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд і іншае.
Дзве кватэры і два аўтамабілі гарэлі ў Мінску 16 чэрвеня
У сталіцы высвятляюць прычыны чатырох пажараў, якія здарыліся ў жылфондзе і аўтатранспарце ў другой палове дня 16 чэрвеня, паведамляе «Минск-Новости».
Шукаюцца відавочцы ДТЗ, якое здарылася 26 мая на скрыжаванні вул. Адоеўскага і пр. Пушкіна
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя шукае відавочцаў ДТЗ, якое здарылася 26 мая 2025 года на скрыжаванні вул. Адоеўскага і пр. Пушкіна, паведамляе ДАІ.
У Калодзішчах патанула жанчына ў басейне
Цела жанчыны дасталі з вады 12 чэрвеня днём. Падрабязнасці паведамляе «Прысталічча».
У сям’і Бурло-Гарадко-Качан з пакалення ў пакаленне перадаюць прфесійныя навыкі
Электратэхнічны завод імя В. І. Казлова, што ў сталіцы, можа шмат чым ганарыцца. Напрыклад, тым, што з’яўляецца адным з найбуйнейшых у СНД вытворцаў электратэхнічнага абсталявання для размеркавальных сетак і электратэхнічных станцый. Або слаўнай гісторыяй, якая бярэ пачатак у далёкім ужо 1956 годзе. Аднак самым вялікім гонарам прадпрыемства з’яўляюцца працоўныя дынастыі. Выдатныя спецыялісты, якія ў свой час прыйшлі працаваць на завод, прысвяцілі рабоце на ім не адзін дзясятак гадоў, а затым прывялі на прадпрыемства сваіх дзяцей і ўнукаў. Многія з’яўляюцца ганаровымі ветэранамі завода і сваімі багатымі напрацоўкамі шчодра дзеляцца з маладымі калегамі.