Навiны
Банкам развіцця падведзены вынікі конкурснага адбору інвестпраектаў па будаўніцтве МТФ
Пераможцамі прызнаны шэсць сельскагаспадарчых арганізацый. Для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў фінансавым інстытутам будзе накіравана 198 мільёнаў рублёў, паведамілі ў банку.
Даследаванне: ад «сіндрому разбітага сэрца» часцей пакутуюць жанчыны, але смяротнасць вышэйшая сярод мужчын
Новае даследаванне паказала, што людзі, якія перажываюць моцнае і працяглае гора пасля смерці блізкага чалавека, значна часцей паміраюць на працягу першых дзесяці гадоў пасля трагедыі, паведамілі БелТА.
У Беларусі ўбралі амаль 20% збожжавых і зернебабовых культур
У Беларусі ўбралі 19% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса), што складае 378 тыс.га. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Дзе ў Мінску працуюць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці, расказалі ў ДАІ
У Мінску 28 ліпеня мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на дзевяці участках дарог. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Мабільныя датчыкі кантралююць хуткасць на праспектах Незалежнасці (60 км/г і 80 км/г), Партызанскім (60 км/г), Дзяржынскага (60 км/г), Жукава (60 км/г), на вуліцах Прытыцкага, Дамашэўскай, радыяльнай і Леніна (на ўсіх — 60 км/г), а таксама на МКАД (90 км/г).
Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.
У Асіповіцкім раёне водная прагулка скончылася гібеллю мужчыны
У Асіповіцкім раёне водная прагулка скончылася гібеллю мужчыны. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.
Беларускі выйгралі золата маладзёжнага чэмпіянату свету ў каноэ-чацвёрцы
Беларускія канаісткі сталі пераможцамі чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі, што праходзіць у Партугаліі, паведамляе БелТА.
Эксклюзіўныя калекцыі і калабарацыі прадставілі на фестывалі моды і стылю «LookБуг» у Брэсце
Адной з відовішчных падзей Дня горада ў Брэсце 26 ліпеня стаў фестываль моды і стылю «LookБуг», паведамляе БелТА.