Навiны
Лукашэнка наведаў фінал ХIV Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2025»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на фінале ХIV Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2025», паведамляе БелТА.
Лукашэнка пра замежнікаў і бязвіз: Для нас там закрываюць усё, а мы ім: «Прыязджайце, глядзіце!»
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначае, што на фоне палітыкі закрыцця межаў, якую праводзяць шэраг краін, Беларусь, наадварот, дэманструе адкрытасць для замежнікаў. Пра гэта ён заявіў падчас размовы з мінчанамі, паведамляе БелТА.
Лукашэнка пра Беларусь: Будзем рабіць усё, каб тут жыць, працаваць, будаваць, але не ваяваць
У Беларусі кожны на сваім месцы павінен рабіць усё, каб краіна развівалася і мірна жыла. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з будаўнікамі і прадстаўнікамі грамадскасці ў рэканструяваным комплексе «Лошыцкі», паведамляе БелТА.
Лукашэнка падзякаваў супрацоўнікам Следчага камітэта за прафесіяналізм і вернасць прысязе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў папярэдняга следства з прафесійным святам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аcіповічы запрашаюць на экафестываль «Ціхае паляванне»
Мерапрыемства адбудзецца ў гэтыя выхадныя — 13-14 верасня. Гэта фестываль ад стваральнікаў знакамітай «Бард-рыбалкі», які папулярызуе экакультуру, беражлівыя адносіны да прыроды, прапагандуе здаровы і актыўны лад жыцця, яднанне з прыродай пад аўтарскую песню, жывую музыку і паэзію. Вось ужо ў чацвёрты раз ён праходзіць на базе адпачынку «Бярозкі» з выглядам на лес і маляўнічае Асіповіцкае водасховішча.
Прэзідэнт: «У нас вялікая цікавасць да вашай глабальнай краіны ў плане эканомікі»
Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з прадстаўніком Прэзідэнта ЗША.
Лукашэнка: Галоўная наша задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці беларускага боку ўстаць побач з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы з дакладам пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова, паведамляе БелТА.
Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 14 замежных грамадзян, у тым ліку асуджаных за шпіёнскую дзейнасць
Па просьбе Прэзідэнта ЗША і іншых кіраўнікоў дзяржаў у рамках жэсту добрай волі і зыходзячы з прынцыпаў гуманнасці Прэзідэнтам Беларусі прынята рашэнне аб памілаванні шэрагу замежных грамадзян, асуджаных за шпіёнскую дзейнасць, удзел у экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці і ўчынілі іншыя злачынныя дзеянні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка: «Заўсёды рады тым, хто накіраваны на ўмацаванне мастоў дружбы, паважае народ і суверэнітэт нашай краіны»
Кіраўнік дзяржавы прыняў даверчыя граматы ад кіраўнікоў дыпмісій.