Навiны
Захаваем лясныя рэсурсы
Адзіны дзень азелянення стартаваў у Беларусі. Маштабная кампанія праводзіцца ў мэтах павышэння азелянёнасці тэрыторыі краіны, стварэння камфортных і спрыяльных умоў для жыцця насельніцтва, уцягвання ў гаспадарчы абарот зямель, якія рэкультывуюцца. Падчас ініцыятывы плануецца высадзіць дрэвы і кусты ў населеных пунктах рэспублікі і на тэрыторыі ляснога фонду.
Падведзены вынікі работы дэлегацыі Томскай вобласці ў Беларусі
Адбылося VI пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Томскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнікі кран абмеркавалі перспектывы і кірункі ўзаемадзеяння.
Чым запомніцца XVІІІ Рэспубліканскі экалагічны форум
Беражлівыя адносіны да прыроды — устойлівае выкарыстанне
Стартаваў XVIII Рэспубліканскі экалагічны форум.
Грамадства становіцца больш экалагічна адказным
Падведзены вынікі ІІІ Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы Ecology Expo — 2025. За два з паловай дні яе наведалі больш за 5000 чалавек.
У «БелЭкспа» пачала работу Ecology Expo — 2025
У мерапрыемстве, арганізаваным Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальным выставачным цэнтрам «БелЭкспа», прымаюць удзел больш за 180 кампаній, якія прадставілі такія аспекты экалогіі, як ахова навакольнага асяроддзя, інавацыйныя тэхналогіі, экатурызм і экалагічная адукацыя і асвета. Сярод замежных гасцей — прадстаўнікі Бразіліі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Манголіі, Расіі, Узбекістана.
Працягваецца работа над праектам Экалагічнага кодэкса
Новы экаадукацыйны праект стартаваў у сталіцы
Традыцыйна 15 красавіка ў свеце адзначаецца Дзень экалагічных ведаў. Упершыню пытанне аб ролі экаадукацыі ў жыцці чалавека было ўзнята ў 1992 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра на Канферэнцыі ААН, прысвечанай праблемам навакольнага асяроддзя. Місія свята — звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на прасоўванне экалагічных ведаў і фарміраванне экалагічнай культуры насельніцтва, інфармаваць яго аб стане навакольнага асяроддзя і распаўсюджваць ідэі рацыянальнага карыстання прыроднымі рэсурсамі. Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень быў запушчаны новы экаадукацыйны праект Мінпрыроды і Мінадукацыі «ЭкаВеды».
Перспектывы ўдзелу грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый у Годзе добраўпарадкавання абмеркавалі на пасяджэнні Каардынацыйнага савета
Перспектывы ўдзелу грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый у Годзе добраўпарадкавання абмеркавалі сёння ў Мінску падчас пасяджэння Каардынацыйнага савета пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
22 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў
Штогод 22 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў, які дапамагае прыцягнуць увагу да экалагічных праблем стану вады на Зямлі. Актуальныя пытанні эфектыўнага і комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў абмеркавалі напярэдадні свята на аднайменнай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў.