Навiны
«Эка Двіж. Зялёны сезон» ад А1: 13,5 тысяч дрэў у абмен на старыя гаджэты
Вясновая экалагічная ініцыятыва А1 «Эка Двіж. Зялёны сезон» завяршылася: за 5 тыдняў яе ўдзельнікі здалі больш за 13,5 тысяч непатрэбных электронных прылад для бяспечнай перапрацоўкі ў крамы А1 па ўсёй краіне. Гэта дазволіла высадзіць звыш 13,5 тысяч новых дрэў — такое абяцанне кампанія дала на старце гэтага сезона.
Клуб адказных інфлюэнсераў «Ты ў сеціве»: новы праект А1 па бяспецы дзяцей і падлеткаў анлайн
А1 у партнёрстве з Беларускім дзіцячым фондам працягвае праграму па абароне дзяцей і падлеткаў у лічбавай прасторы. У рамках праграмы А1 створыць Клуб адказных інфлюэнсераў «Ты ў сеціве», аб’яднаўшы беларускіх лідараў думак, на якіх арыентуецца моладзь у сацыяльных сетках. Сустрэчы Клуба ў фармаце круглых сталоў з экспертамі па кібербяспецы, рекламным уплыве, псіхолагамі і педагогамі будуць накіраваныя на павышэнне інфармаванасці аб адказным уплыве ў сацыяльных сетках і стварэнні бяспечнага анлайн-асяроддзя.
А1 пасадзіць па дрэве за кожны непатрэбны гаджэт і разыграе пяць Apple iPhone 16
А1 запускае вясновую экалагічную ініцыятыву па зборы непатрэбных мабільных прылад «Эка Двіж. Зялёны сезон». З 10 сакавіка па 13 красавіка можна прынесці свае старыя гаджэты ў крамы кампаніі па ўсёй краіне і атрымаць шанс выйграць адзін з пяці новых Apple iPhone 16. Акрамя таго, кожная здадзеная прылада ператворыцца ў сапраўднае дрэва — пасля заканчэння ініцыятывы А1 пасадзіць у адным з рэгіёнаў Беларусі новы лес.
А1 запускае праграму па абароне дзяцей у інтэрнэце
Да Сусветнага дня бяспечнага інтэрнэту кампанія А1 у супрацоўніцтве з Беларускім дзіцячым фондам запусціла праграму па абароне дзяцей у лічбавай прасторы і прадставіла памятку з асноўнымі правіламі бяспекі. Гэта ініцыятыва з'яўляецца працягам агульнанацыянальнай інфармацыйнай кампаніі #Падумайце5секунд, скіраванай на абарону кліентаў А1 і ўсіх жыхароў Беларусі ад махлярства.