Навiны
Новы экаадукацыйны праект стартаваў у сталіцы
Традыцыйна 15 красавіка ў свеце адзначаецца Дзень экалагічных ведаў. Упершыню пытанне аб ролі экаадукацыі ў жыцці чалавека было ўзнята ў 1992 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра на Канферэнцыі ААН, прысвечанай праблемам навакольнага асяроддзя. Місія свята — звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на прасоўванне экалагічных ведаў і фарміраванне экалагічнай культуры насельніцтва, інфармаваць яго аб стане навакольнага асяроддзя і распаўсюджваць ідэі рацыянальнага карыстання прыроднымі рэсурсамі. Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень быў запушчаны новы экаадукацыйны праект Мінпрыроды і Мінадукацыі «ЭкаВеды».
Якія інавацыі ўкараняюць беларускія прамыслоўцы?
Больш за чвэрць валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі фарміруе прамысловасць. Цяжкая прамысловасць, у прыватнасці машынабудаванне і станкабудаванне, вытворчасць прадуктаў харчавання і напояў, нафтапрадуктаў, гумавых, пластмасавых вырабаў і будаўнічых матэрыялаў, хімічная і фармацэўтычная галіны, дрэваапрацоўка, лёгкая прамысловасць, робяць найбольш важкі ўнёсак у эканоміку краіны. Сёлета на айчынных прадпрыемствах працягваецца работа, пачатая ў Год якасці, па мадэрнізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, укараненні новых тэхналогій і інавацыйных рашэнняў.
Вучоныя БДУ і БНТУ распрацавалі першы ў Беларусі навукова-вучэбны комплекс для студэнтаў-фізікаў
Валаконна-аптычны лазерны комплекс для навучання студэнтаў-фізікаў мае ўнікальную адкрытую структуру для навочнага вывучэння працэсаў генерацыі лазернага выпраменьвання, фізікі лазераў і нанафатонікі для якаснай і глыбокай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне сучасных лазерных тэхналогій.
У Мінску ўрачыста адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ і БДТУ
Свой часовы камфартабельны дом падзеляць студэнты двух універсітэтаў — БНТУ і БДТУ. Новы, з іголачкі, будынак па архітэктуры пераклікаецца са знакамітым навучальным корпусам БНТУ, які знаходзіцца побач, а ўнутры проста «дыхае» камфортам. Блокі з пакоямі на 2 або 3 месцы, у кожным — асобныя кухня, санвузел і душавы пакой. Ёсць у інтэрнаце спартыўная і трэнажорная залы, пральня, кафэ і іншыя сучасныя выгоды, якія можна пералічваць вельмі доўга, як, зрэшты, і апісваць эмоцыі студэнтаў, якія толькі ўсяліліся ў новае жыллё.