Навiны
Ці ўдасца «ўтаймаваць» самакатчыкаў?
З надыходам вясны жыхары і госці сталіцы сталі актыўна карыстацца сродкамі персанальнай мабільнасці. У сувязі з гэтым павялічылася і колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, выпадкаў траўматызму, у тым ліку з удзелам непаўналетніх. На мінулым тыдні «Звязда» разам з Фрунзенскім аддзелам Дзяржаўтаінспекцыі горада Мінска ўжо ўздымала надзённую тэму электрасамакатчыкаў, якія ў большасці выпадкаў і становяцца віноўнікамі здарэнняў. Тым не менш абстаноўка застаецца напружанай. Аднак гэтай балючай тэме ўсё ж такі быў дадзены ход! Днямі ў беларускай сталіцы прайшло пашыранае пасяджэнне дзвюх пастаянных камісій Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў з удзелам прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспекцыі, Мінскага гарвыканкама, арганізацый, якія аказваюць паслугі пракату электрасамакатаў, грамадскасці. Карэспандэнт «Звязды» разам з упаўнаважанымі асобамі пастараўся разабрацца, як можна супакоіць ліхачоў на сродках індывідуальнай мабільнасці.
У Беларусі рыхтуюць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва з Ліванам
У Беларусі рыхтуюць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва з Ліванам. Аб гэтым у навінным эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.
Якія сферы супрацоўніцтва с Ліванам для Беларусі найбольш перспектыўныя?
Беларусь прапануе Лівану пастаўкі прадуктаў харчавання, тэхнікі і іншых тавараў, а сама ў тым ліку зацікаўлена выкарыстоўваць партовую інфраструктуру гэтай краіны. Аб гэтым па выніках свайго візіту ў Ліван расказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе БелТА.
Прэзідэнт Лівана: абавязкова скарыстаюся запрашэннем наведаць Беларусь
Прэзідэнт Лівана Жозэф Аун у час сустрэчы з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максімам Рыжанковым перадаў найлепшыя пажаданні кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку і заявіў, што абавязкова скарыстаецца яго запрашэннем наведаць нашу краіну. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.