Навiны
Кіраўнік Мінэнерга: Беларусь намеціць з «Расатамам» наступныя крокі па супрацоўніцтве
Беларусь намеціць з расійскай дзяржкарпарацыяй «Расатам» наступныя крокі па развіцці супрацоўніцтва. Аб гэтым на палях Глабальнага атамнага форуму ў Маскве заявіў журналістам міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз, перадае БелТА.
Мінэнерга: БелАЭС выпрацавала 50 млрд кВт.гадз электраэнергіі
Беларуская атамная электрастанцыя з пачатку эксплуатацыі выпрацавала 50 млрд кВт.гадз электрычнай энергіі. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз у час прэс-туру, прысвечанага Дню работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, перадае БелТА.
«Зроблены правільныя высновы». Кіраўнік Мінэнерга аб вопыце ліквідацыі наступстваў непагоды
Міністр энергетыкі Дзяніс Мароз расказаў, якія высновы ў сістэме міністэрства зроблены пасля стыхіі, што прайшла па Беларусі, паведамляе БелТА.
Мінэнерга завяршае аналіз пытання будаўніцтва другой АЭС
Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз: «У 2023 годзе мы завяршылі самы маштабны праект Саюзнай дзяржавы — будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Гэта не проста крыніца энергіі, яна забяспечвае энергетычную незалежнасць Беларусі. У нашу краіну прыйшлі канцэптуальна новыя тэхналогіі, мы атрымалі досвед будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС. І мы разумеем, што за гэтымі тэхналогіямі — будучыня. Цяпер многія краіны свету заяўляюць аб сваіх намерах у найбліжэйшы час развіваць атамныя тэхналогіі. Дальнабачнае рашэнне нашага кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці будаўніцтва атамнай электрастанцыі, прынятае яшчэ ў далёкім 2008 годзе, поўнасцю сябе апраўдала. У той час як іншыя краіны яшчэ толькі прыходзяць да гэтага разумення, мы эксплуатуем АЭС. Вядома, спыняцца на дасягнутым нельга, цяпер ідзе прапрацоўка пытання будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі», — падкрэсліў Дзяніс Мароз тэлеканалу «Першы інфармацыйны».