Навiны
423
У пункце пропуску «Брэст» за выхадныя выявілі 10 фактаў злоўжывання льготамі для перасячэння граніцы
25.08.2025
У пункце пропуску «Брэст» арганізавана кругласутачнае дзяжурства міжведамаснай аператыўнай групы, якая спыняе схемы незаконнага ўкліньвання ў чаргу на выезд з Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Брэсцкай вобласці.