Top.Mail.Ru

Навiны

Толькі з пачатку года звыш 3,6 тысячы дзяцей паправілі сваё здароўе ў прафсаюзнай здраўніцы
546

Толькі з пачатку года звыш 3,6 тысячы дзяцей паправілі сваё здароўе ў прафсаюзнай здраўніцы

Адзіны ў сістэме ФПБ санаторый, які арыентаваны выключна на адпачынак і аздараўленне дзяцей, — «Свіслач» — сёлета адзначае сваё 50-годдзе. За гады працы, спалучаючы лячэбныя праграмы з адукацыйным працэсам, ён стаў важным звяном у развіцці дзіцячага аздараўлення Беларусі.

У Гродзенскай вобласці абмяркоўваюць развіццё рэгіёнаў

У Гродзенскай вобласці абмяркоўваюць развіццё рэгіёнаў

Абмеркаванне ідзе ў рамках прэс-тура для журналістаў і блогераў, які арганізавалі ў Свіслацкім раёне.  Галоўная мэта мерапрыемства — паказаць патэнцыял рэгіёну.  Па заршэнні прэс-тура адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрыя Караева.

У Свіслачы сёлета з’явіцца першы ў раёне арэндны дом

У Свіслачы сёлета з’явіцца першы ў раёне арэндны дом

Штогод у раён прыходзіць на працу амаль паўсотні маладых спецыялістаў. Сферы самыя розныя — гэта і аграпрамысловы комплекс, і адукацыя, і культура, і медыцына, і органы унутраных спраў. І амаль усе спецыялісты маюць праблему з жыллём.

У Свіслачы адраджаюць тэхналогію старажытнага ганчарства — элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны

У Свіслачы адраджаюць тэхналогію старажытнага ганчарства — элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Справу сваіх знакамітых землякоў працягвае Яўген Мацяшук — майстар мастацкіх промыслаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Яго работы дэманструюцца ў мясцовым музеі, а сам ганчар — пастаянны ўдзельнік шматлікіх кірмашоў і фестываляў. Майстар робіць гліняны посуд у традыцыйным народным стылі і марыць разам з формай авалодаць старажытнай тэхналогіяй чорнадымнай керамікі. Для гэтага ў Свіслачы плануюць закупіць адпаведны горн, якім карысталіся ганчары для дасягнення эфекта «чорнай» гліны.

У Свіслачы сёлета пачнецца будаўніцтва першага ў раёне басейна

У Свіслачы сёлета пачнецца будаўніцтва першага ў раёне басейна

Аб’ект адобраны Гродзенскім аблвыканкамам і будзе фінансавацца за кошт абласной інвестыцыйнай праграмы. Зараз праект праходзіць экспертызу, пасля чаго падрадныя арганізацыі пачнуць узвядзенне басейна. Мяркуецца, што здача ў эксплуатацыю павінна адбыцца да пачатку новага навучальнага года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю