Навiны
Як абяцанні высокай даходнасці ў трэйдзінгу абярнуліся для віцябчаніна стратай тысяч долараў
54-гадовы жыхар Віцебска, паверыўшы рэкламе ў сацыяльнай сетцы аб «гарантаваным» даходзе ад гандлю на біржы, вырашыў паспрабаваць свае сілы ў інвестыцыях. Па даных МУС, паддаўшыся на ўгаворы віртуальных кансультантаў, ён на працягу месяца перавёў на рахункі «трэйдзінгавай кампаніі» больш за 10 тысяч долараў ЗША.
Гара: Беларускі вопыт барацьбы з кіберзлачыннасцю цікавы ў краінах далёкага замежжа
Вопыт беларускіх следчых па барацьбе з кіберзлачыннасцю цікавы ў краінах далёкага замежжа. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара перад міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй «Асноўныя кірункі ўдасканалення сістэмы нацыянальнай бяспекі» ў Мінску, перадае БелТА.
Лукашэнка надзяліў МУС паўнамоцтвамі на падпісанне Канвенцыі ААН супраць кіберзлачыннасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 верасня падпісаў указ № 326, якім надзяліў Міністэрства ўнутраных спраў паўнамоцтвамі на падпісанне Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць кіберзлачыннасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.