Навiны
У чым сэнс везцi малако спачатку ў горад, а потым у тэтрапаку купляць у мясцовым сельпо?
Цi можна вясковае жыццё зрабiць такiм жа, як гарадское? Вельмi моцна сумняваюся. Бо ў поўнай меры рабiць з вёскi горад таксама немагчыма, як i спрабаваць дабiцца ад мегаполiса экалагiчнасцi сельскай мясцовасці. Як жа прывабiць людзей у невялiкiя населеныя пункты? Так, нам патрэбен вясковы маркетынг: фармiраваць там тыя перавагi, якiя недаступныя ў горадзе. Але, зноў жа, такое задавальненне абыходзiцца занадта дорага.
Як «Бягомльскае» стала месцам аграінавацый
Сёння цяжка ўявіць, што шэсць гадоў таму ААТ «Бягомльскае» было неплацежаздольнай сельгасарганізацыяй Віцебскай вобласці, якая падлягае фінансаваму аздараўленню. Пасля таго як у 2019 годзе прадпрыемства ўвайшло ў склад групы Банка развіцця, тут пачаўся рэнесанс. Сумесныя намаганні новага ўласніка і калектыву прадпрыемства ў гэты перыяд адраджэння былі арыентаваны не толькі на выхад з крызісу, але і на далейшае планамернае развіццё і дасягненне максімальна эфектыўных вынікаў, расказалі ў прэс-службе банка.
У Мінскім аблвыканкаме абмеркавалі развіццё малочнай галіны
Малако — гэта адзін з ключавых прадуктаў харчавання, а сама сфера — адна з вядучых у харчовай прамысловасці. Менавіта таму ў Мінскай вобласці надаецца асаблівая ўвага гэтай галіне. Пра гэта расказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.