Навiны
699
Паркоўкі сталі платнымі
29.10.2025
Платнымі з 29 кастрычніка сталі 128 аўтамабільных парковак у цэнтры і ў мікрараёнах Мінска. Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, ён жа вызначыў і 128 месцаў размяшчэння платных аўтамабільных парковак. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіў у сілу 29 кастрычніка 2025 года.
460
Кантраляваць аплату парковак у Мінску будуць мабільныя комплексы і камеры з функцыяй аналітыкі
14.10.2025
Фіксаваць аплату або неаплату на паркоўках будуць спецыяльна абсталяваныя транспартныя сродкі. Інфармацыя будзе паступаць у праграмны комплекс parkouka.by. Там, дзе гэта тэхнічна немагчыма зрабіць, падключацца спецыялісты па рабоце з кліентамі, узброеныя планшэтамі. На ветравым шкле яны будуць замацоўваць жоўтыя бланкі паведамленняў аб неабходнасці аплаты. У выпадку неаплаты ўладальнікам аўто будуць выстаўляцца прэтэнзіі.