Навiны
Беларускія кардыяхірургі валодаюць поўным спектрам аперацый, якія выконваюць у лепшых сусветных клініках
Днямі ў РНПЦ «Кардыялогія» праведзена 39-я па ліку сёлета трансплантацыя сэрца. Яе выканалі 30-гадовай пацыентцы, якая знаходзілася ў лісце чакання некалькі апошніх месяцаў. Донарскае сэрца было дастаўлена з Бярозы пры падтрымцы экіпажаў ДАІ Брэсцкай і Мінскай абласцей — і з дапамогай хірургаў выратавала жыццё маладой жанчыны. У нашай краіне праведзена ўжо 635 такіх аперацый, пачынаючы з 2009-га, калі донарскае сэрца было перасаджана ўпершыню. Некаторым пацыентам, а іх у рэспубліцы ўжо чатыры, выканана і паўторная трансплантацыя, бо служыць такое сэрца 10-15 гадоў. Аднак трансплантацыя — гэта вяршыня хірургічнага майстэрства і апошняя надзея для пацыента. Часцей за ўсё палепшыць здароўе ўдаецца з дапамогай іншых аперацый — на ўласным сэрцы ці сасудах. У РНПЦ «Кардыялогія» магчымы ўвесь спектр хірургічных умяшанняў, якія выконваюцца ў лепшых сусветных клініках. А трапіць сюды могуць не толькі мінчане, але і жыхары з любой кропкі краіны.
Міністэрства аховы здароўя пашырыла спіс захворванняў, пры якіх выдаюць бясплатныя лекі
Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла абноўлены пералік захворванняў, пры якіх пацыенты могуць атрымліваць лекі бясплатна, перадае SmartPress.
Да якіх ускладненняў можа прывесці блізарукасць у дзяцей
У дзяцей пры блізарукасці змяняецца анатомія органа зроку: павялічваецца даўжыня вочнага яблыка, што часцяком багата ўскладненнямі. Пра гэта распавяла ўрач-афтальмолаг аддзялення лазернай мікрахірургіі 10-й гарадской клінічнай бальніцы Алена Герасіменка, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».
Адразу пасля вучобы яго прызначылі загадчыкам вясковай амбулаторыі. Ён справіўся і не шкадуе аб выбраным шляху
Маладыя спецыялісты па ўсёй краіне пачалі работу. Наперадзе іх чакае цікавы шлях. А мы сустрэліся з маладым чалавекам, які пра гэты шлях ужо мае што расказаць. Знаёмцеся: Вадзім Краўцэвіч, загадчык Мажэйкаўскай амбулаторыі ў Лідскім раёне. Вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па мэтавым накіраванні ад Лідскай ЦРБ. Прыехаў у амбулаторыю па размеркаванні, адразу загадчыкам. За яго плячыма — чатыры гады адпрацоўкі. Пагаварылі з маладым урачом аб яго рабоце і планах на будучыню.
5 карысных траў на градцы
«Хімія» сучаснага чалавека палохае, і ў пачатку трэцяга тысячагоддзя свет вяртаецца да правераных стагоддзямі народных рэцэптаў. Але дзе ўзяць якасную, а галоўнае, экалагічна бяспечную сыравіну для ўсіх гэтых адвараў і настояў? Няпростае пытанне, аднак адказ ёсць: вырасціць самастойна! Міні-садок лекавых раслін (ці гародзік, як вам заўгодна) — цяпер модная дачная тэндэнцыя. Хоць часам «аптэкарскі садок» гараджане вырошчваюць нават у вазонах на балконе.
Якія з раслін спатрэбяцца і ў хатняй аптэчцы, і ў кулінарыі, раіць валеолаг Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юлія КЛІМЧАНКА.
У Кітаі адкрылася першая ў свеце віртуальная бальніца з ШІ-ўрачамі
У Кітаі запусцілі ўнікальную клініку, у якой няма ніводнага жывога супрацоўніка — усю працу выконваюць віртуальныя персанажы, якія кіруюцца нейрасецямі. Распрацоўка, якая атрымала назву Agent Hospital, належыць даследчыкам пекінскага Універсітэта Цінхуа.
Аляксандр Лукашэнка: «Калі мы хочам, каб нашы дзеці і ўнукі да нас ставіліся з павагай, мы павінны шанаваць памяць людзей, якія аддалі жыццё ў імя нас»
Лукашэнка: не дай бог хоць адзін бот ступіць праз нашу граніцу, адказ будзе без ваганняў, імгненны
Гэтыя словы Прэзідэнта зала сустрэла апладысментамі.
Лукашэнка: вайна за розумы і сэрцы, за галовы нашых людзей пачалася ўжо
«Калі мы выстаім сёння ў барацьбе за розумы і сэрцы, мы абыдземся без вайны».