Навiны
400
Стала вядома, калі адкрыецца Нацыянальны футбольны стадыён
19.05.2025
Нарэшце названая дата адкрыцця нацыянальнага футбольнага стадыёна. Як заявіў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля, гэта здарыцца 7 чэрвеня. Прадстаўнік ведамства не расказаў, як пройдзе цырымонія. Ён толькі нагадаў, што дагэтуль ёсць абмежаванні на правядзенне міжнародных афіцыйных матчаў у Беларусі. Пра гэта паведамляе Точка.