Навiны
Калі мадэрнізацыя аднаго прадпрыемства ўплывае на ўсю айчынную вытворчасць мэблі
Адно з найстарэйшых прадпрыемстваў Беларусі па дрэваапрацоўцы ААТ «Івацэвічдрэў» запусціла найсучаснейшую лінію ў межах праграмы «Адзін раён — адзін праект». Праца пачалася год таму, і ўжо ёсць канкрэтны вынік. Інавацыйны прадукт прэміяльнай якасці — мэблевыя пліты (паверхня якіх імітуе розныя матэрыялы) — прадстаўлены на рынку. На яго звяртаюць увагу вытворцы мэблі — як буйныя, так і тыя, што працуюць па індывідуальным праекце, — цяпер магчыма рэалізаваць самыя смелыя і арыгінальныя ідэі.
БУТБ і Цэнтр падтрымкі экспарту Башкартастана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Беларуская ўніверсальная таварная біржа і Цэнтр падтрымкі экспарту Рэспублікі Башкартастан замацавалі свае намеры аб выбудоўванні доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы біржавога гандлю шляхам падпісання адпаведнага пагаднення, паведамілі ў прэс-службе БУТБ.
Каля 800 суб’ектаў далучыліся да сістэмнага пагаднення па падтрымцы айчынных вытворцаў
Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ланцужок дабра» стартавала ў Беларусі
Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ланцужок дабра» стартавала ў Беларусі, паведаміла БелТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Святлана Паўленіна.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны амаль са 100 % плошчаў
Паводле аператыўных звестак на 8 снежня, з палёў краіны намалочана 11 мільёнаў 144 тысячы тон збожжа разам з рапсам і кукурузай.
Галоўныя акцэнты пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці
Заходнія вароты ЕАЭС
Так, без перабольшання, называюць сёння самы заходні філіял РУП «Белмытсэрвіс» — брэсцкі. У 2022 годзе, разам з двума ўжо дзеючымі ТЛЦ, быў уведзены ў эксплуатацыю мультымадальны транспартна-лагістычны цэнтр «Брэст-Белмытсэрвіс — 3», які даў прадпрыемству новы імпульс да далейшага развіцця. Тэрмінал мае стратэгічна важнае значэнне ў лагістыцы Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра тое, якім калектыў філіяла бачыць сваю будучыню, як спраўляецца з пастаўленымі задачамі і ўскладзенымі на яго важнымі функцыямі, наша размова з дырэктарам Віталіем БАЛДОЎСКІМ.
Парламенцкая дэлегацыя Кеніі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі
Як робіцца кансервацыя для самых папулярных навагодніх салатаў
Хутка Новы год, і без традыцыйнага «Аліўе» на святочным стале яшчэ ніводная гаспадыня не абыходзілася. Таксама надзвычай папулярная салата з крабавымі палачкамі. Напярэдадні свята мы вырашылі паназіраць, як робяць кансерваваныя інгрэдыенты для гэтых папулярных салатаў на кансервавым заводзе ў Быхаве. Некалькі гадоў таму прадпрыемства перажыло мадэрнізацыю і цяпер набірае абароты. Нездарма рэспубліканскі навукова-практычны семінар па перспектывах развіцця кансервавай галіны правялі сёлета менавіта ў Быхаве.
Прыняцце рашэнняў урада аб змяненні цэнавага рэгулявання суправаджаецца штодзённым кантролем цэн
Аўтаматызаваная сістэма кантролю цэн, распрацаваная МПЗ, дазваляе збіраць такія даныя і аператыўна рэагаваць на завышэнне цэн, паведамілі ў прэс-службе ўрада.