Навiны
Мінэнерга завяршае аналіз пытання будаўніцтва другой АЭС
Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз: «У 2023 годзе мы завяршылі самы маштабны праект Саюзнай дзяржавы — будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Гэта не проста крыніца энергіі, яна забяспечвае энергетычную незалежнасць Беларусі. У нашу краіну прыйшлі канцэптуальна новыя тэхналогіі, мы атрымалі досвед будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС. І мы разумеем, што за гэтымі тэхналогіямі — будучыня. Цяпер многія краіны свету заяўляюць аб сваіх намерах у найбліжэйшы час развіваць атамныя тэхналогіі. Дальнабачнае рашэнне нашага кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці будаўніцтва атамнай электрастанцыі, прынятае яшчэ ў далёкім 2008 годзе, поўнасцю сябе апраўдала. У той час як іншыя краіны яшчэ толькі прыходзяць да гэтага разумення, мы эксплуатуем АЭС. Вядома, спыняцца на дасягнутым нельга, цяпер ідзе прапрацоўка пытання будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі», — падкрэсліў Дзяніс Мароз тэлеканалу «Першы інфармацыйны».
Эканамічная інтэграцыя ў ЕАЭС спрыяе росту канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў
Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка падчас круглага стала на тэму «Будучыня ЕАЭС: Беларусь на перадавой інтэграцыйных працэсаў. Старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС», які праходзіў на пляцоўцы РУП «БелТА».
На Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы адкрыўся Міжнародны квартал
Цырымонія адкрыцця Міжнароднага квартала на палях XXXІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу — адно з першых маштабных мерапрыемстваў у рамках беларускага старшынства ў органах ЕАЭС. Яго мэта — даць магчымасць акрэдытаваным у нашай краіне дыпламатычным місіям, замежным кнігавыдаўцам і аўтарам шырока прадставіць літаратурныя дасягненні сваіх краін.
Міжнародныя эксперты ацэняць работу Беларускай АЭС
Маскоўскі цэнтр Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС), з 10 па 26 сакавіка 2025 года правядзе планавую партнёрскую праверку на Беларускай АЭС, паведамляе БелТА са спасылкай на атамную станцыю.
Галоўчанка: Другі год запар тэмпы росту эканомік краін ЕАЭС перавышаюць сярэднесусветныя
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка прыняў удзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло сёння ў Алматы (Казахстан) у пашыраным складзе. Пасля яго завяршэння ён агучыў журналістам яго вынікі. Падрабязнасці — у нашым матэрыяле.
Беларусь — Кыргызстан: задача — выйсці ў тавараабароце на $500 млн
У гэтым перакананы Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы са старшынёй Кабінета міністраў Кыргызстана — кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Адылбекам Касымаліевым, якая адбылася сёння ў Алматы.
Галоўчанка наведвае з рабочым візітам Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадсавета
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка знаходзіцца з рабочым візітам Алматы (Казахстан) 30-31 студзеня для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, паведамляе БелТА.
Каранкевіч: Планава-папераджальны рамонт першага энергаблока АЭС завершаны, ён уключаны ў сетку
Па першым энергаблоку завершаны планава-папераджальны рамонт і ў 9.53 сёння, 27 студзеня, блок уключаны ў сетку, - паведаміў журналістам намеснік Прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч.
Уладзімір Каранік сустрэўся з калектывамі Беларускай АЭС і Ашмянскага мясакамбіната
Уладзімір Каранік сустрэўся з калектывамі Беларускай АЭС і Ашмянскага мясакамбіната.