Навiны
Якія «дамашнія заданні» даюць выбаршчыкі дэпутату Віктару Нікалайкіну?
Старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Віктар Нікалайкін трымае непарыўную сувязь з выбаршчыкамі і адміністрацыямі арганізацый сваёй Віцебскай-Горкаўскай акругі. Хаця работа дэпутатаў арганізавана так, каб на месцах праводзіць адзін тыдзень на месяц, а астатні час прысвячаць заканатворчай дзейнасці, былы старшыня Віцебскага гарвыканкама выкарыстоўвае любую магчымасць, каб часцей асабіста сустракацца з людзьмі, падзяляць з імі будні і святы.
Мінкультуры аб’явіла конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый «Славянскага базару ў Віцебску»
Міністэрства культуры аб’явіла конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый (сцэнарных планаў) гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця, конкурсных праграм, паведамляе БелТА.
Бабёр у Віцебскай вобласці асушыў цэлае возера
У Лепельскім раёне побач з вёскай Кострыца знікла цэлае возера. Прычынай стаў бабёр, які пракапаў нару ў дамбе.
«Славянскі базар» змяніў маё жыццё»
За ветлівай і па-дзіцячы шчырай усмешкай Амаліі Сухан хаваецца не па гадах мэтанакіраваны і працавіты чалавек. У свае 13 гадоў юная артыстка ўжо паспела заявіць пра сябе на шэрагу міжнародных конкурсаў, у прыватнасці, атрымала Гран-пры на XXІІІ Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2025». А што стаіць за гэтай перамогай? Як рыхтавалася да конкурсу выхаванка прадзюсарскага цэнтра «Спамаш»? Якія сакрэты дапамаглі ёй заваяваць сэрцы гледачоў і журы? Мы сустрэліся з Амаліяй, каб даведацца пра складнікі яе поспеху.
У Талачынскім раёне адбылося ДТЗ — адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі
30 ліпеня каля 05:10 на 505-м км аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі каля вёскі Старая Будоўка 42-гадовы вадзіцель аўтамабіля Chery Tiggo учыніў наезд на прыпаркаваны на абочыне Citroen, за рулём якога знаходзілася 50-гадовая жанчына. Аб гэтым піша ДАІ Віцебшчыны.
На месцы сходу грунту ў Віцебску вядуцца аднаўленчыя работы
На месцы сходу грунту ў мікрараёне Вярхоўе ў Віцебску вядуцца аднаўленчыя работы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
У Віцебску падмыла грунт, абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў
У Віцебску паблізу вул.Садовай падмыла грунт, у выніку чаго абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў. Паведамленне ратавальнікам паступіла сёння раніцай, праінфармавалі БелТА ў МНС.
Нацэлены на вынік і сваё зробім. Субоцін аб уборачнай кампаніі ў рэгіёне
У актыўную стадыю ўборачная кампанія ў Віцебскай вобласці ўвойдзе на наступным тыдні, і ўсе прадпрыемствы АПК рэгіёна нацэлены на вынік. Аб гэтым у час селектарнай нарады па ўборачнай кампаніі ў рэспубліцы з Прэзідэнтам Беларусі паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, паведамляе БелТА.
Да 10 гадоў пазбаўлення волі. За хабар затрыманы дырэктар сельгасарганізацыі
Аператыўнікамі УБЭЗ УУС Віцебскай вобласці выяўлены факты атрымання хабару кіраўніком прадпрыемства. Аб гэтым БелТА паведамілі ў МУС.