Навiны
Лукашэнка: Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуёка, прэм'ер-міністра Віктара Орбана і ўсіх грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Агульнасць падыходаў да суверэнітэту і незалежнасці разам з клапатлівым стаўленнем да нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўнай спадчыны і традыцый сваіх дзяржаў — гэта тое, што здаўна аб’ядноўвае нашы народы і стварае перадумовы да паглыблення двухбаковага культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнту Венгрыі.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе. Беларускі лідар упэўнены, што Мінск і Будапешт здольныя ўнесці сумесны ўклад ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, ролі міжнароднага права і ўстойлівай стратэгічнай стабільнасці. «Спадзяюся, што супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будзе і ў далейшым развівацца на аснове прагматызму, узаемнай падтрымкі і даверу», — дадаў ён.
У віншаванні Прэм’ер-міністру Венгрыі Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што гэтае свята, Дзень Святога Іштвана, увасабляе глыбокія карані венгерскай дзяржаўнасці, духоўнае адзінства народа і яго гістарычную мудрасць, якая на працягу стагоддзяў дапамагае краіне рухацца шляхам незалежнага развіцця.
«Мінск шануе дружалюбныя і прагматычныя адносіны з Будапештам. Мы падтрымліваем каналы камунікацыі і працягваем узаемакарыснае супрацоўніцтва дзеля росту дабрабыту нашых грамадзян, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што рэзультатыўны дыялог на афіцыйным узроўні, добразычлівыя сувязі паміж беларусамі і венграмі будуць і надалей спрыяць пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галінах атамнай энергетыкі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту, а таксама на пляцоўках міжнародных арганізацый».
Тэлефонныя перагаворы Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа — вялікая дыпламатычная падзея з эканамічным сэнсам
Здавалася б, якая глыбокая цікавасць можа быць у далёкага Вашынгтона, з наймагутнейшай эканомікай, у такой невялікай краіне, як Беларусь? Аднак амерыканскі лідар не проста палітык, а прадпрымальнік. Да мозга касцей. І перспектывы ў нашай краіне ён бачыць. Хоць, магчыма, і не раскрывае ўсе карты на стале складанага пасьянса міжнароднай палітыкі і геаэканомікі — прынамсі, логіка папярэдніх дзеянняў амерыканскай адміністрацыі паказвае, што наша геаграфічнае становішча разам з цалкам прыязнай палітыкай (наколькі гэта ў цэлым магчыма) валодаюць сур’ёзным лагістычным патэнцыялам. А такія праекты вельмі прывабліваюць Белы дом.
У лясах, на рэках і ў паляўнічых угоддзях. Дзяржінспекцыя за паўгода выявіла больш за 5,2 тыс. парушэнняў
У Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету падвялі вынікі першага паўгоддзя 2025 года на пасяджэнні калегіі. Пра гэта паведамляе БелТА.
Лукашэнка 20 жніўня правядзе ў Мінску перагаворы з Прэзідэнтам Ірана
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам, які напярэдадні прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам.
Баранавічы наведаў зямляк-усходазнавец
У аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры Баранавіцкай гарадской бібліятэкі імя Валянціна Таўлая прайшла сустрэча з унікальным земляком. «Культура Кітая» — так назвалі бібліятэкары гэтую імпрэзу.
Як будзе праходзіць спецыяльны паляўнічы экзамен? Мінлясгас устанавіў новы парадак
Міністэрства лясной гаспадаркі ўстанавіла новы парадак праходжання спецыяльнага паляўнічага экзамену. Гэта вынікае з пастановы Мінлясгаса ад 31 ліпеня 2025 года № 17, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Смалявіцкім раёне стартавалі здымкі беларуска-расійскага фільма пра Бацьку Міная
З памяццю аб легендзе
Прэзідэнту прадставілі прапанову стварыць адзінае Нацыянальнае агенцтва па турызме
У панядзелак Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў па двух пытаннях. Адно з іх — рэфармаванне сферы турызму.
Прэзідэнту прадставілі комплекснае рашэнне па аздараўленні «АМКАДОРа»
Адным з пытанняў, вынесеных на парадак дня нарады Прэзідэнта з кіраўніцтвам урада, стаў праект указа аб забеспячэнні ўстойлівай работы холдынга «АМКАДОР». Гэту праблему кіраўнік дзяржавы назваў найважнейшай. Ён адзначыў, што на сёння холдынг з амаль векавой гісторыяй (першы завод быў пабудаваны ў 1927 годзе) з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам дарожна-будаўнічай, лясной і сельскагаспадарчай тэхнікі ў Беларусі і ў краінах СНД.
Аляксандр Лукашэнка: Нам не патрэбная рэформа дзеля рэформы
На нарадзе ў Палацы Незалежнасці абмяркоўвалі паляпшэнне сітуацыі на адным з вядучых прадпрыемстваў і ўдасканаленне дзейнасці сферы турызму.